Грамадства11

Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта кампаніі «Лукойл» ордэнам Дружбы народаў

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта ААТ «Нафтавая кампанія «ЛУКОЙЛ» Вагіта Алекперава ордэнам Дружбы народаў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 верасня.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, такой узнагароды Вагіт Алекпераў удастоены за значны ўклад у развіццё беларуска-расійскагагандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і садзейнічанне інтэграцыйным працэсам.

На беларускім рынку нафтавая кампанія «ЛУКОЙЛ» працуе з 1992 года. Інтарэсы кампаніі тут прадстаўляе даччынае прадпрыемства «ЛУКОЙЛ-Беларусь».

Прадпрыемствам ажыццяўляюцца наступныя віды дзейнасці: пастаўка сырой нафты; перапрацоўка нафты на давальніцкіх умовах на беларускіх НПЗ; экспарт нафтапрадуктаў; аптовая і рознічная рэалізацыя нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу на ўнутраным рынку Беларусі; аптовы і рознічны гандаль наліўнымі і фасаванымі масламі маркі «ЛУКОЙЛ» і TEBOIL (Фінляндыя) праз нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку, а таксама аптовы гандаль наліўнымі масламі маркі «ЛУКОЙЛ»; эксплуатацыя ўласнай сеткі нафтабаз, АЗС і спецыяльнага аўтатранспарту.

З часу свайго заснавання прадпрыемствам «ЛУКОЙЛ-Беларусь» пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю рознічная сетка збыту ў складзе 80 АЗС, пяць нафтабаз агульным аб’ёмам захоўвання каля 20 тыс. кубаметраў, тры газанапаўняльныя станцыі агульным аб’ёмам захоўвання 4.000 кубаметраў. Створана больш як 1.600 працоўных месцаў.

Агульны аб’ём інвестыцый на пачатак 2010 года склаў 120,3 млн. долараў ЗША.

Каментары1

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць