Пачатак жывой трансляцыі на канале АНТ у 21.50.
Сёння, 3 верасня зборная Беларусі па футболе згуляе ў Парыжы з камандай Францыі ў межах адборачнага турніру ЧэмпіянатуЕўропы-2012 . Галоўным арбітрам гульні будзе шатландзец Уільям Колум.
Нагадаем, што французская каманда сёння выйдзе на поле без трох гульцоў асноўнага складу — Нікаля Анэлька, Патрыса Эўра і Франка Рыбэры. У жніўні Дысцыплінарны камітэт Федэрацыі футболу Францыі дыскваліфікаваў гэтых футбалістаў у звязку са скандалам у часе матчу
У скандал уцягнуліся яшчэ колькі футбалістаў. У выніку Анэлька пацярпеў болей за іншых — яго дыскваліфікавалі на 18 матчаў у складзе зборнай, то бок, фактычна пажыццёва. Астатнія яго сябры па камандзе, якіх прызналі вінаватымі ў скандале, пакараныя не так жорстка. Напрыклад, Жэрэмі Тулалян ужо прапусціў адзін матч і такім чынам яго дыскваліфікацыя скончылася.
Пачатак жывой трансляцыі на канале АНТ у 21.50.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары