Парламенцкая дэлегацыя Даніі на чале са старшынёй камітэта па знешняй палітыцы Евай К’ер Хансэн наведае Беларусь 7–10 верасня.Пра гэта БелаПАН паведамілі ў
8 верасня дэлегацыя правядзе сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў — з намеснікам старшыні палаты Віктарам Гумінскім, а таксама са старшынёй камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргеем Маскевічам і старшынёй камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Нінай Мазай.
На 9 верасня запланаваны сустрэчы дэлегацыі Даніі ў Міністэрстве замежных спраў, Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Таксама дэлегацыя наведае Мінскі трактарны завод і Нацыянальную бібліятэку.
Каментары