Кіно

Беларускія праблемы ізраільскага кіно

Сваёй «фішкай» ізраільскія кіношнікі зрабілі нацыянальныя праблемы. Які фільм ні вазьмі — знаёмыя ўсё тэмы!

Арабаізраільскі канфлікт у нашумелым (сюр)рэалістычным мультфільме «Вальс з Башырам» (2008). Ён — споведзь ізраільцяніна, што спрабуе аднавіць у памяці грамадзянскую вайну ў Ліване.

Праблемы паступовага забыцця маладым пакаленнем трагедый мінулага ў «Зроблена ў Ізраілі» (2001). Тут фантазія рэжысёра дазволіла прасачыць за апошнімі днямі апошняга нацыста, якога выкрадаюць ізраільскія спецслужбы.

«Візіт аркестра» (2007): праз памылку егіпецкі аркестр трапляе не ў Дом культуры вялікага ізраільскага места, а ў горадспадарожнік, які ўвогуле не мае ніякіх культурных установаў. Вуснамі гераіні, ізраільскай правінцыялкі, на пытанне незнаёмца «Дзе знаходзіцца Дом арабскай культуры?» рэжысёр Эран Калірын вельмі аб’ёміста, паагульначалавечаму, адказвае: «Няма тут арабскай культуры, няма тут і габрэйскай культуры, тут увогуле ніякай культуры няма!» «Візіт аркестра» — меланхалічная камедыя, іранічная меладрама пра адзіноту двух людзей, араба і габрэйкі, што сустрэліся ў гэтай горкай правінцыі з назовам Зямля.

Для ізраільскага кінематографа, які аб’ёмамі вытворчасці падобны да беларускага (тут за год здымаецца колькасць фільмаў, якія можна палічыць па пальцах адной рукі), амаль кожны новы фільм павінен рабіцца паспяховым. У 2000я ў ізраільцян гэта стала ўдавацца. Аднак гэтаму поспеху папярэднічалі шэрыя дзесяцігоддзі непрыкметных стужак, поўных празмернасцяў і перакосаў.

Абсалютнае неўмяшанне дзяржаўнай ідэалогіі ў творчы працэс дазволіла рэжысёрам перахварэць на чарнуху, збыткоўную галізну ў кадры і недарэчныя камедыівесялухі. І вось: пасля сотняў спробаў і памылак колькасць перарасла ў якасць, а цяжкасці ізраільскай гісторыі — у каларыйную спажыву для творчасці. «Дамарослы» перастае быць абразлівым словам. Нацыянальныя праблемы засталіся нацыянальнымі праблемамі, але гучаць яны сталі на поўны голас, міжнародна, ды ў іх іншыя народы знаходзяць крышку свайго. Каб быць пачутым, трэба казаць ціха, з тутэйшым вымаўленнем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць