Грамадства

Лукашэнка: Пра павелічэнне пенсійнага ўзросту гаворка не ідзе

Аб павелічэнні пенсійнага ўзросту ў краіне гаворка не ідзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 верасня на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Цяпер пенсійны ўзрост складае 55 гадоў для жанчын і 60 для мужчын.

Падчас сустрэчы Козік «праінфармаваў пра гатоўнасць да чарговага, шостага з’езда Федэрацыі прафсаюзаў, які прызначаны на 15–16 верасня». Ён перадаў Лукашэнку, які з’яўляецца дэлегатам з’езда, запрашэнне і матэрыялы па мерапрыемстве.

На сустрэчы закраналіся пытанні развіцця сістэмы дзіцячага аздараўлення, стан дзіцячых аздараўленчых устаноў. «Год таму прэзідэнт даваў даручэнне навесці там належны парадак. Паводле слоў кіраўніка ФПБ, шмат ужо зроблена, але разам з тым шэраг пытанняў яшчэ патрэбна вырашыць», — гаворыцца ў паведамленні.

Козік таксама адзначыў, што ў краіне засталося некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў з няпоўнымі працоўным днём і тыднем. Але «ў параўнанні з мінулым годам становішча кардынальна палепшылася».

Лукашэнка «цікавіўся функцыянаваннем кантрактнай сістэмы найму». Паводле слоў кіраўніка ФПБ, з прыняццем рашэння аб магчымасці пераходу працаўнікоў з працоўнага кантракта на доўгатэрміновы або бестэрміновы працоўны дагавор спыніліся спекуляцыі на гэтую тэму. Цяпер «добрасумленныя працаўнікі» самі могуць выбраць найбольш прымальныя для сябе ўмовы найму на працу.

Лукашэнка прапанаваў ФПБ сумесна з урадам выпрацаваць інструкцыі і нарматыўна-прававыя акты для ўдасканалення гэтых працэдур. Ён лічыць неабходным «працягнуць маніторынг дадзенай тэматыкі ў працоўных калектывах».

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза5

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць