Сёння справу аб ліквідацыі «Руху наперад», які праводзіць кампанію «Гавары праўду!», меўся разгледзець Мінскі гаспадарчы суд, аднак працэс быў перанесены на месяц — да 12 кастрычніка.
Як паведаміла «НН» Ніна Пахлопка, адна з заснавальнікаў «Руху наперад», такое рашэнне суда стала для ўсіх нечаканасцю. «Нам нават не паведамілі прычыны пераносу. Проста паставілі перад фактам», — зазначыла яна.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары