Культура33

Літоўская конніца ў Наваградку

Удзельнікі літоўскага коннага паходу «2.000 кіламетраў гісторыі» з 11 па 18 верасня знаходзяцца ў Беларусі.

Удзельнікі літоўскага коннага паходу «2.000 кіламетраў гісторыі» з 11 па 18 верасня знаходзяцца ў Беларусі, паведаміў кіраўнік праекта Гіндас Бабравічус.

Паводле яго слоў, 10 вершнікаў ва ўзросце 35—40 гадоў, у тым ліку дзве жанчыны, 8 верасня пачалі 40-дзённую вандроўку з Тракая (Літва) да Ачакава (Украіна) па тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага з наведваннем найбольш вядомых гістарычных славутасцяў Літвы, Беларусі і Украіны, звязаных з паходам 600-летняй даўнасці вялікага князя ВКЛ Вітаўта да Чорнага мора. Удзельнікі паходу не прафесійныя спартсмены, а бізнесмены, прадстаўнікі грамадскасці і дзеячы культуры, якія, як і ў часы Вітаўта, едуць конна на жамойцкіх конях — адной з найстарэйшых і найбольш цягавітых парод.

Як адзначыў Бабравічус, мэта праекта — зафіксаваць важныя гістарычныя падзеі, увекавечыць паходы Вітаўта і месцы яго подзвігаў, пашырыць веды аб мінулым ВКЛ, падкрэсліваючы яго ролю ў еўрапейскім кантэксце, прыцягнуць усеагульную ўвагу да значэння ВКЛ, у тым ліку да яго культурнай спадчыны, а таксама да праблемы захавання жамойцкай пароды коней.

Падчас вандроўкі вядуцца здымкі гісторыка-дакументальнага фільма аб спадчыне ВКЛ, які плануецца прадставіць у Літве, Беларусі і Украіне на пачатку наступнага года. У стужцы будзе ўвекавечаны легендарны паход літоўцаў да Чорнага мора, а таксама раскрыта культурная спадчына ВКЛ, сказаў Бабравічус.

Беларускі ўчастак маршруту коннага паходу: Крэва — Навагрудак — Слонім — Бяроза — Кобрын — Маларыта (Гродзенская і Брэсцкая вобласці). 14 верасня ў Навагрудку ўдзельнікі паходу правялі прэс-канферэнцыю каля руін Навагрудскага замка, сустрэліся з міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам, паслом Літвы ў Беларусі Эдмінасам Багдонасам і старшынёй райвыканкама Анатолем Кулаком.

«Мы хочам нагадаць літоўцам, беларусам і ўкраінцам, што наша агульнае мінулае ў складзе ВКЛ значна большае па часе, чым гісторыя нашых народаў у межах самастойных дзяржаў. І ў нас нашмат больш агульнага, што аб’ядноўвае літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, чым рознага», — падкрэсліў Бабравічус.

Падрабязней з праектам можна пазнаёміцца на інтэрнэт-сайце2000kmistorijos.lt.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць