Афіша

Літаратура на Менскім форуме

Якімі тэмамі займаецца актуальная беларуская літаратура? Якія характарыстыкі вызначаюць яе ў еўрапейскім літаратурным ландшафце і робяць унікальнай у еўрапейскім кантэксце? Гэтыя пытанні мы выносім на абмеркаванне падчас літаратурнай секцыі ў межах Мінскага форума XIII.

Пад мадэрацыяй Катрын Оствальд-Рыхтэр, дырэктаркі Інстытута імя Гётэ, пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Андрэй Хадановіч, паэт Дзмітрый Дзмітрыеў і арт-менеджэрка Ірына Герасімовіч паспрабуюць намаляваць жывы і супярэчны вобраз беларускага літаратурнага ландшафту.

Акрамя таго, вядомы славіст і перакладчык шматлікіх твораў класічнай беларускай літаратуры на нямецкую мову Норберт Рандаў будзе прысутнічаць на секцыі ў відэафармаце. Норберт Рандаў, які ў 2005 годзе знайшоў у Германіі невядомыя кнігі Францыска Скарыны, з задавальненнем узяў бы ўдзел у імпрэзе асабіста, але, на жаль, вымушаны быў адмовіцца ад асабістай прысутнасці з прычын, звязаных са станам здароўя.

Імпрэза адбудзецца 4 лістапада 2010 годзе, у 16.00 гадзін, у межах Мінскага форума XIII у вялікай канферэнц-зале Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Яганеса Раў, вул. Газеты Праўда 11, Мінск.

Сардэчна запрашаем Вас на літаратурную секцыю, у якой возьмуць удзел высокакваліфікаваныя выступоўцы.

Калі Вы яшчэ не маеце акрэдытацыі на Мінскім форуме і хацелі б узяць удзел у рабоце літаратурнай секцыі, просім Вас давесці гэта да ведама арганізатараў.

З павагай,

Нямецка-беларускае таварыства

Інга Пэтц

Наталля Пчолкіна

Бюро Мінскага форума

[email protected]

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах1

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць