Гэта пацьвердзіў Руслан Прымак, намесьнік начальніка калёніі «Віцьба-3», у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец. Міліцыянт паведаміў, што днямі суд паводле амністыі зьняў зь Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня.
Гэта пацьвердзіў Руслан Прымак, намесьнік начальніка калёніі «Віцьба-3», у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец. Міліцыянт паведаміў, што днямі суд паводле амністыі зьняў зь Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня. Паводле Руслана Прымака, «на волю былы дэпутат можа выйсьці ўжо 11 лістапада».
Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй віны дэпутат не прызнаў. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня для Сяргея Скрабца заканчваецца 15 лістападу. З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна.
-
Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю
-
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая»
-
Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?
Каментары