Падрыхтаваны праект указа прэзідэнта аб павышэнні з 1 лістапада ўсіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнцам ў 1,3 разу.
Аб гэтым паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур 9 лістапада на Нацыянальным савеце па працоўных і сацыяльных пытаннях у Мінску.
Паводле яго слоў, цяпер памер вучэбных стыпендый студэнтаў ВНУ складае ад 113,8 тыс. да 182,1 тыс. рублёў.
Намеснік міністра нагадаў, што за перыяд са студзеня па верасень рашэнні аб павелічэнні памераў усіх відаў стыпендый навучэнцам прымаліся двойчы. Акрамя таго, з 1 студзеня на 10% быў павышаны памер стыпендый навучэнцам дзённай формы навучання вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў на спецыяльнасцях для ядзернай энергетыкі.
Каментары