Іранскія кампаніі пабудуюць у Мінску гандлёвы комплекс, паведамляе іранскае англамоўнае выданне «Тэгеран таймс». Кошт праекту ацэньваецца на 250 мільёнаў еўра на працягу трох год.
На сённяшні дзень іранскія інвестары ў Беларусі працуюць над праектамі агульнай вартасцю каля паўтара мільярда даляраў, цытуе газета амбасадара Ірана ў Мінску Абдалу Хасэйні.
Чакаецца, што аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі дасягне да канца году 90 мільёнаў даляраў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары