Свет1212

На Мадагаскары адбыўся вайсковы пераварот

Пераварот адбыўся ў дзень рэферэндуму па пытанні змены канстытуцыі Мадагаскара, пра байкот якога абвясцілі ўсе апазіцыйныя партыі ў краіне.

На Мадагаскары адбыўся вайсковы пераварот пры ўдзеле палкоўніка Шарля Андрыянасаавіны. Ён заявіў, што ўлада ў краіне належыць зараз не прэзідэнту Андрэ Ражуэліне, а яму і групе высокапастаўленых вайскоўцаў. Месцазнаходжанне былога прэзідэнта застаецца невядомым.

Пераварот адбыўся ў дзень рэферэндуму па пытанні змены канстытуцыі Мадагаскара, пра байкот якога абвясцілі ўсе апазіцыйныя партыі ў краіне.
Папраўкі дазволілі б прэзідэнту заставацца ва ўлады бестэрмінова.

Людзі, нягледзячы на пераварот, працягваюць галасаваць, бо многія жыхары краіны не ведаюць пра захоп улады. Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі пра пераварот не паведамляюць.

Арганізатары перавароту заклікалі народ Мадагаскара да спакою і заявілі, што праца ўсіх дзяржаўных інстытутаў прыпыняецца. Кіраваць краінай будзе нацыянальны камітэт, яго склад яшчэ не абвешчаны. Ваенная хунта збіраецца вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Прэзідэнт Андрэ Ражуэліна прыйшоў да ўлады на Мадагаскары ўвесну 2009 гады ў выніку дзяржаўнага перавароту. Прычынай перавароту тады стала жаданне папярэдняга лідара краіны ўсталяваць дыктатуру.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі71

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах1

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі71

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць