Улада2424

Сойм ПБНФ прапанаваў выйсці з кіраўнічых органаў усім, хто не за Кастусёва

Сойм Партыі БНФ рэкамендаваў выйсці са свайго складу тым членам партыі, хто не збіраў подпісы за партыйнага кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва і ўвайшоў у ініцыятыўныя групы іншых кандыдатаў. Адпаведная пастанова была прынята на пасяджэнні сойма 20 лістапада.

Такім членам партыі таксама прапанавана скласці з сябе паўнамоцтвы кіраўнікоў у тэрытарыяльных партыйных арганізацыях.

Паводле звестак БелаПАН, у першапачатковым праекце пастановы ўтрымліваўся пералік прозвішчаў, якім рэкамендавана выйсці са складу сойма. У спісе значыліся Віктар Івашкевіч, Юрый Хадыка, Аляксей Марачкін, Яраслаў Берніковіч, Сяргей Мудрачэнка,
аднак у прынятай пастанове большасць членаў сойма вырашылі адмовіцца ад канкрэтызацыі.

Сойм Партыі БНФ таксама прыняў рашэнне вярнуцца да разгляду пытання аб членах партыі, якія не ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі партыйнага кандыдата, але далучыліся да кампаній іншых удзельнікаў перадвыбарнай гонкі, на сваім найбліжэйшым пасля выбараў пасяджэнні.

Нязгоду з прынятай пастановай выказаў член сойма Партыі БНФ Юрый Хадыка,
які ўваходзіць у ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава. Ён заявіў, што мае права падтрымліваць таго кандыдата, у якога ёсць найбольшыя шанцы на перамогу. Паводле слоў Хадыкі, ён нават не ставіў свой подпіс у падтрымку вылучэння Кастусёва кандыдатам у прэзідэнты. Палітык лічыць, што Кастусёў набярэ невялікі працэнт галасоў выбаршчыкаў, і гэта можа негатыўна адбіцца на іміджы Партыі БНФ.

Прыняццю пастановы папярэднічала выступленне Рыгора Кастусёва. Ён заявіў, што лічыць зневажальнымі дзеянні аднапартыйцаў, якія працуюць на штабы іншых удзельнікаў выбарчай кампаніі.

Кастусёў паведаміў, што напярэдадні рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты яму прапанавалі зняць сваю кандыдатуру ў падтрымку лідараў кампаній «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева і «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.

«17 лістапада прапанова зняцца з выбараў ад двух членаў сойма прагучала ў форме шантажу — яны заявілі, што Цэнтрвыбаркам прызнае сапраўднымі менш чым 100 тысяч подпісаў, а таму я не буду зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты», — сказаў Кастусёў.

Палітык лічыць падобную прапанову «зневажальнай для сябе, для тых, хто збіраў подпісы ў яго падтрымку, для Партыі БНФ як палітычнай арганізацыі».

Каментары24

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць