Літаратура66

Першы асобнік чатырохмоўнага «Караля Стаха» падарылі Лукашэнку

Выданне на беларускай, расійскай, украінскай і англійскай мовах пралабіраваў міністр Латушка.

Выданне на беларускай, расійскай, украінскай і англійскай мовах пралабіраваў міністр Латушка.

«Дзікае паляванне караля Стаха» выйшла на беларускай, расійскай, украінскай і англійскай мовах пад адной вокладкай. Яго прэзентацыя прайшла 25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

З ідэяй выдання выступіў міністр культуры Павел Латушка. Ён і звярнуўся з прапановай да старшыні Беларускага фонду культуры Уладзіміра Гілепа два месяцы назад. У Беларусі, праўда, за выданне фаліянта не ўзялася ніводная друкарня. Ніхто не мог выпусціць кнігу у такі кароткі тэрмін.

Кніга выйшла накладам 3000 асобнікаў у Польшчы. Для выдання знайшоўся спонсар, імя якога вырашылі не агучваць.

«Выдаючы менавіта «Дзікае паляванне караля Стаха», выстралілі ў дзясятку, — адзначыў прафесар Адам Мальдзіс. — Найлепшым творам Уладзіміра Караткевіча лічыцца «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Безумоўна, знакавы твор для беларускай літаратуры — «Каласы пад сярпом тваім». Але ж ён не закончаны. «Дзікае паляванне караля Стаха» — найбольш рамантычны твор у Караткевіча».

Міністр культуры паведаміў, што

першы асобнік гэтага выдання быў перададзены Аляксандру Лукашэнку. Таксама кнігу атрымалі Сяргей Сідорскі, Уладзімір Макей, Сяргей Мартынаў, Сяргей Лаўроў.

Павел Латушка сказаў, што выхад такой кнігі стаў адным з мерапрыемстваў па святкаванні юбілею пісьменніка. Па яго словах, ужо адліта бронзавая скульптура Уладзіміра Караткевіча, якую ўсталююць ва ўкраінскай сталіцы. «Засталіся толькі тэхнічныя моманты з мэрыяй Кіева, каб упарадкаваць месца, дзе гэта адбудзецца. Але гэта ўжо адбудзецца. І я ў гэтым перакананы».

Чакаецца, што праз пасрэдніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі «Дзікае паляванне караля Стаха» на чатырох мовах прэзентуюць у Вільні, Маскве, Лондане і іншых сталіцах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць