Лізавета Уладзіславаўна Ахроменка, беларуска, грамадзянка Украіны, 2002 г. н., Украіна, Чарнігаў, вул. Ракасоўскага, 25, кв. 68 Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, 1954 г. н.
Лізавета Уладзіславаўна Ахроменка, беларуска, грамадзянка Украіны, 2002 г. н., Украіна, Чарнігаў, вул. Ракасоўскага, 25, кв. 68
Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, 1954 г. н.,
Беларусь, Дразды
Спадар Аляксандр Рыгоравіч!
19 снежня шмат беларусаў, сярод якіх было багата татавых сяброў, пайшлі да вашага ўрада, каб сказаць пра сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў Беларусі. Сярод гэтых людзей былі супрацоўнікі вашай міліцыі, якія білі шыбы ў Доме ўрада. У выніку шмат народу пацярпела ад іншых супрацоўнікаў міліцыі.
Сярод пацярпелых быў і мой хросны, Максім Клімковіч — беларускі пісьменнік, сын героя абароны Брэсцкай крэпасці, унук Міхася Клімковіча, аднаго з аўтараў гімна сучаснай РБ. Яму разбілі галаву. Цяпер такіх людзей, як мой хросны, абліваюць брудам на вашай тэлевізіі і ў вашых газетах, называючы «бандытам» і «тэрарыстам».
Я ведаю, што у вас ёсць сын Коленька. Мажліва, ягоны хросны таксама быў сярод дэманстрантаў. Скажыце, калі ласка, ён не пацярпеў?
Мне здаецца, ваш сын таксама абураны тым, як збівалі людзей. І яму трэба набрацца добрых уражанняў.
А таму запрашаю Мікалая Лукашэнку ў госці, у Чарнігаў. Мой тата, беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, мяркуе, што з яго яшчэ не позна выгадаваць чалавека і беларуса. Мае бацькі — людзі гасцінныя, абяцаем не толькі належна прыняць Мікалая, але і паказаць яму
Калі ласка, адкажыце, калі яго можна чакаць.
Дзякуй.
Лізавета Ахроменка, Чарнігаў.
21. 12. 2010.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары