Меркаванні77

Шакуючы фінал выбараў напалохаў беларускіх прадпрымальнікаў

Шакавальны фінал кампаніі па выбарах прэзідэнта прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу ўспрынялі з асцярогамі. Заканчэнне палітычнай лібералізацыі, на іх думку, цалкам можа азначаць і адкат у лібералізацыі эканамічнай.

Асцярогі з нагоды закручвання гаек пасля прэзідэнцкіх выбараў бізнэсоўцы выказвалі яшчэ за некалькі месяцаў да 19 снежня. Старшыня каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Беларусі Анатоль Змітровіч падкрэсліваў у інтэрв’ю Naviny.by, «што, звычайна, як толькі заканчваюцца выбары, прымаюцца законы аб узмацненні жорсткасці вядзення бізнэсу. Гэта адбываецца сістэматычна».

З гэтай пазіцыяй згаджаўся і прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч: «Я думаю, пасля прэзідэнцкіх выбараў пачнецца адваротнае закручванне гаек.

Будуць павялічаныя падаткі, арэнда, ізноў пойдуць масавыя штрафныя санкцыі. Уладам трэба будзе за чыйсьці кошт напаўняць бюджэт, і малы бізнэс першым трапіць пад раздачу».

Інфармацыя аб магчымым павелічэнні ў 2011 годзе стаўкі адзінага падатку збольшага пацвердзілі гэтыя асцярогі. Больш за тое, пасля выбараў і жорсткага разгону мітынгоўцаў бізнэс задумаўся: «А ці не паляціць у выніку к чорту ўся задуманая ўладамі лібералізацыя?»

Старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка адзначаў, што пры дзейнай уладзе бізнэсу складана разлічваць на сур’ёзныя змены дзелавога клімату.

У дадзены момант сваю негатыўную лепту ў стан бізнэс-клімату ўносяць і апошнія палітычныя падзеі: «Улада цяпер стварыла такую атмасферу, пры якой казаць аб тым, што ўсё будзе добра, цяжка.

Затрыманні, арышты, крымінальныя справы ствараюць негатыўны фон для бізнэсу ў краіне і для патэнцыйных інвестараў за мяжой.
Сітуацыю трэба стабілізаваць. Лукашэнка сам казаў, што грошы шуму не любяць.
Трэба спыняць гэты шум, вызваліць затрыманых і арыштаваных, спыніць паляванне на ведзьмаў і, урэшце, спыніць гэтую пародыю на 1937 год. А менавіта тыя далёкія часы мне нагадваюць цяперашнія падзеі: абгавор, асуджэнне пад ціскам. Потым скажуць: „Гэта ворагі народа“.
Але ж наша краіна вылучалася талерантнасцю, міралюбствам. Трэба імкнуцца менавіта да гэтага».

Старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін больш аптымістычны што да найбліжэйшай будучыні малога бізнэсу.

«Не думаю, што гайкі будуць моцна закручваць. Мне здаецца, па вялікім рахунку і закручваць ужо няма куды. Але і сістэмнай лібералізацыі, сапраўднай, а не выдуманай волі, не будзе. Нейкія кропкавыя несістэмны акцыі па лібералізацыі, ліквідацыі асобных праблем, не больш за тое. Складуць тысячы планаў, мерапрыемстваў, распрацуюць праекты, іх потым парэжуць, яны ў выніку выйдуць ва ўсечаным выглядзе і выявяцца малаэфектыўнымі».

Разам з тым, эксперт лічыць, што і масавых акцый пратэсту з боку бізнэсоўцаў не будзе. І прычына не ў тым, што на плошчы Незалежнасці 19 снежня ўлады прадэманстравалі сваю здольнасць душыць іншадумства.

«Няма фармальнай падставы, якая магла б аб’яднаць увесь малы бізнэс для масавага пратэсту. Акцыі магчымыя толькі на лакальным узроўні»,
 — падкрэсліў Балыкін.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць