Грамадства88

Для Рымашэўскага і Севярынца ўдалося перадаць прадукты і цёплыя рэчы

Кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму і кіраўніку яго выбарчага штаба Паўлу Севярынцу, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ, 24 снежня ўдалося перадаць прадукты і цёплыя рэчы.
Пра гэта БелаПАН паведаміў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі.

Паводле яго слоў, перадаць прадукты і цёплыя рэчы ўдалося толькі з чацвёртай спробы. «Мы спрабавалі гэта зрабіць з аўторка, 21 снежня, аднак у гэты дзень быў непрыёмны дзень. У сераду нам адмовілі, заявіўшы, што яны пакуль не знаходзяцца ў статусе падазроных і перадачы ім не належыць перадаваць. У чацверг — зноў непрыёмны дзень. І толькі сёння нам гэта ўдалося», — зазначыў Садоўскі.

Паводле слоў Садоўскага, для Рымашэўскага і Севярынца ўзялі «самы мінімум»: прадукты, ваду, сокі, цёплыя рэчы, кнігі (у тым ліку Біблію).

Пры гэтым, зазначыў Садоўскі, з Віталем Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам дагэтуль не могуць сустрэцца іх адвакаты,

нягледзячы на тое, што рэгулярна патрабуюць сустрэчы з імі. «Як нам сказалі адвакаты, следства, хутчэй за ўсё, будзе абмяжоўваць сустрэчы да заканчэння 10 дзён з часу іх затрымання — тэрміну прад’яўлення абвінавачання. Гэта іх меркаванне», — паведаміў Садоўскі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць