29 снежня пачаліся вызваленні арыштаваных вечарам і ўначы 19 снежня.Сёння ад самага ранку вызвалялі людзей з Акрэсціна. Чакаецца, што пачнуць вызваляць і ў Жодзіна. Каб забраць адтуль людзей і прывезці ў Менск арганізаваныя аўтобусы.
Разам з тым, з'явілася інфармацыя, што улады збіраюцца самастойна вывезці арыштантаў з Жодзіна ў Менск. Афіцыйнай інфармацыі аб гэтым пакуль няма.
Дадамо, што з Акрэсціна вызваленых людзей пачалі вывозіць аўтазакамі, блакуючы пры гэтым дарогу для тых, хто спрабаваў прасачыць рух вялікіх зялёных МАЗаў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары