Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзінскую турму № 8. Пра гэта стала вядома 1 студзеня. Па папярэдніх дадзеных, 5 студзеня ім можа быць прад’яўленае абвінавачваньне.
Маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Дзяніс Лазар 18 сьнежня ў Менску былі затрыманыя па падазрэньні ў здзяйсненьні хуліганскіх дзеяньняў у адпаведнасьці з узбуджанай крымінальнай справай па ч. 3 арт.339 Крымінальнага кодэкса.
Па версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў з хуліганскіх падахвочваньняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі зьбілі двух грамадзян.
28 сьнежня раніцай быў адпушчаны на свабоду Дзяніс Лазар і ўсе падазрэнні з яго знятыя, справа ў дачыненні да яго спынена. Змітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву абвінавачванне таксама не было прад’яўленае, але іх знаходжанне пад арыштам падоўжанае яшчэ на 10 сутак.
-
Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю
-
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая»
-
Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?
Каментары