Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтральнай камісіі аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.
У заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў.
«У мяне няма спадзеву на справядлівае рашэньне Вярхоўнага суду. Магчыма, мая заява нават ня будзе прынятая да разгляду. Тым ня менш, я перакананы, што падаць заяву з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК з улікам парушэньняў, я мусіў. А рашэньне па маёй заяве няхай застанецца на сумленьні беларускіх уладаў», — заявіў Рыгор Кастусёў, паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары