Бабуля Сяргея Марцалева атрымала ліст ад унука.
Яна да сённяшняга дня была адзінай, хто не атрымаў ліст з амерыканкі (турмы КДБ) і вельмі непакоілася. Сяргея затрымалі пазней за іншых, калі ён ехаў у Польшчу для ўдзелу ў праграме «Белсат».
Зоя Яўменава паведаміла, што Сяргей даслаў кароткі ліст, які хутчэй падобны на цыдульку. Напісаў, што жывы і здаровы. Папрасіў бабулю падзякаваць усім, хто яго падтрымлівае. На ўмовы ўтрымання Сяргей не скардзіцца і просіць бабулю перадаць яму электрабрытву.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары