Настаўніца Ільініч будзе дамагацца аднаўлення на працы праз суд
Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Ільініч, з якой дырэктар школы не працягнула працоўны кантракт, падрыхтавала іскавую заяву ў суд Пухавіцкага раёна.
Наталля Ільініч упэўніная, што яе пазбаўляюць працы за грамадска-палітычную актыўнасць:
- Я не працую горш за іншых, аднак з імі працягваюць працоўныя кантракты, а мне вось адмовілі. Тыя прычыны, якія назвала дырэктар школы ў абгрунтаванне, яны не істотныя, бо не ўплываюць на якасць выхаваўчага і навучальнага працэсу. А пісьмовых афіцыйных вымоваў я ніколі не мела, заўсёды атрымлівала толькі падзякі за працу – і ад бацькоў, і ад вучняў былых, і ад адміністрацыі таксама.
У сваёй заяве спн. Ільініч паведамляе наступнае: “З вынесеным наймальнікам загадам я не згодная і лічу, што сапраўднай прычынай прыняцця рашэння аб маім звальненні і адмовы ў заключэнні новага працоўнага кантракту з’яўлецца абмежаванне мяне ў працоўных правах па палітычных перакананнях, у звязку з маёй актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасцю. Лічу сваё звальненне незаконным і заснаваным на дэскрымінацыйным падыходзе да мяне з боку наймальніка і іншых дзяржаўных установаў. Пры гэтым мая грамадска-палітычная дзейнасць, мае палітычныя перакананні ніякім чынам не адбівалася на маёй прафісійнай дзейнасці падчас працы настаўнікам у школе. Аднак, нягледзячы на гэта, я ўвесь час падвяргалася ціску з боку Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі і мясцовых выканаўчых органаў улады, якія неаданаразова пагражалі мне звальненнем з працы ў сувязі з маёй грамадскай і палітычнай дзейнасцю, у сувязі з маімі палітычнымі пераканнямі і поглядамі”.
Наталля Валянцінаўна лічыць, што на цяперашняе рашэнне дырэктара школы Наталлі Меркуль моцна паўплываў і вобыск, які ў доме настаўніцы быў праведзены 5 студзеня.
-Дырэктар мне адразу сказала, што “я баюся”. Яна мне такое абгрунтаванне дала, калі афіцыйна выносіла папярэджанне 11 студзеня. Я запыталася, чаго яна баіцца. “Вось у вас быў вобыск, а настаўнік павінен быць законапаслухмяным.
А раз у вас вобыск, значыць ёсць праблемы з законам - у іншых жа вобыскі не праводзяць. І я не хачу такога настаўніка мець у школе”,
- пачула я ў адказ.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары