Марына Фядута атрымала ад мужа віншавальную тэлеграму ў выглядзе паштоўкі з кветкамі і невялікім тэкстам з віншаваннем з нагоды Дня закаханых.
Адвакат Аляксандра Фядуты апошні раз бачылася са сваім падабаронным, які абвінавачваецца ў «масавых беспарадках» 8 лютага, калі адбываўся чарговы допыт Аляксандра Іосіфавіча.
«Навін, якія датычацца расследавання, амаль няма, — гаворыць „Народнай Волі“ жонка абвінавачанага Марына. — Усё ідзе па замкнёным коле, я так разумею, што следства шукае доказы хоць нейкай віны Аляксандра. Перадачы мужу адпраўляю рэгулярна, ён іх атрымлівае. Праўда, на мінулым тыдні ў мужа скончыліся неабходныя лекі,
перадала яму неабходныя прэпараты».
Напрыканцы мінулага тыдня Марына Фядута атрымала ад мужа віншавальную тэлеграму. «10 лютага мне яе ўручылі пад роспіс, — расказвае Марына. — Тэлеграма ў выглядзе паштоўкі з кветкамі і невялікім тэкстам з віншаваннем з нагоды Дня закаханых. Муж піша, што шкадуе аб тым, што не можа падарыць мне ў гэты дзень букет жывых кветак. Такім чынам, наш эпісталярны раман працягваецца. Раней Аляксандр даслаў мне ліст, у якім намаляваў букет…
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары