Улада33

Цішыня падчас падліку галасоў ставіць пад сумнеў вынікі выбараў

Прэзідэнцкія выбары 19 снежня 2010 года ў Беларусі былі адзначаныя

«недахопам незалежнасці і бесстароннасці выбарчых камісій», няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасці на ключавых стадыях выбарчага працэсу. Пра гэта гаворыцца ў выніковым дакладзе місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ,
які быў апублікаваны 22 лютага.

«Ноч пасля выбараў была азмрочаная затрыманнем амаль усіх кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама сотняў грамадзян, сярод якіх журналісты, праваабаронцы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці», — гаворыцца ў дакладзе. У ім таксама адзначаецца, што большасць затрыманых удзельнікаў «несанкцыянаванай, як растлумачылі беларускія ўлады, акцыі» былі прысуджаныя судамі да адміністрацыйных арыштаў і штрафаў. Акрамя таго, была распачатая крымінальная справа па факце масавых беспарадкаў.

«Большасць затрыманых былі адпушчаныя, але дзясяткі, у тым ліку тры экс-кандыдаты ў прэзідэнты, працягваюць знаходзіцца пад вартай на момант напісання дадзенай справаздачы (цяпер два, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч). Адзін экс-кандыдат у прэзідэнты пераведзены пад хатні арышт. Усе гэтыя акалічнасці падарвалі давер да выбараў», — гаворыцца ў справаздачы місіі.

У студзені 2010 года ў Выбарчы кодэкс Беларусі быў унесены шэраг паправак з улікам рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, у тым ліку пункты аб правядзенні дэбатаў кандыдатаў у дзяржаўных СМІ, магчымасці стварэння кандыдатамі індывідуальных выбарчых фондаў, новыя інструкцыі па правядзенні датэрміновага галасавання. «Але нягледзячы на гэтыя ўдасканаленні, прававыя рамкі ўсё яшчэ не цалкам адпавядаюць абавязальніцтвам у рамках АБСЕ і міжнародным стандартам і па-ранейшаму ўтрымліваюць сур’ёзныя недахопы», — адзначаецца ў дакуменце.

Акрамя таго,

застаецца праблемай якасць і дакладнасць выбарчых спісаў, бо не існуе цэнтралізаванага і кампутарызаванага рэгістра.
Складаннем спісаў займаюцца адпаведныя органы мясцовай улады ў кожным раёне, а падрыхтаваныя спісы выбаршчыкаў затым не пераправяраюць на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, што не дае гарантыі пазбегнуць магчымасці шматразовай рэгістрацыі і пасля стварае рызыку шматразовага галасавання, лічаць у БДІПЧ АБСЕ.

Як адзначаецца ў дакладзе, было зарэгістравана 10 кандыдатаў, што дало выбаршчыкам шырокі выбар паміж рознымі палітычнымі альтэрнатывамі. У той жа час працэс праверкі подпісаў за кандыдатаў не быў адкрыты і празрысты. У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі БДІПЧ адзначае паляпшэнні, бо кандыдаты мелі магчымасць бесперашкодна мець зносіны з выбаршчыкамі, але не было роўных умоваў паміж дзевяццю альтэрнатыўнымі кандыдатамі і дзейным прэзідэнтам, які выкарыстоўваў адміністрацыйны рэсурс.

Акрамя таго, на думку місіі,

дзяржаўныя СМІ падчас асвятлення выбарчай кампаніі не былі аб’ектыўнымі і незалежнымі. Недзяржаўныя друкаваныя і электронныя СМІ сталі для выбаршчыкаў важнай крыніцай інфармацыі пра кандыдатаў.

У дакладзе адзначаецца, што ў Беларусі няма эфектыўнага механізму падачы скаргаў падчас выбарчай кампаніі ці абскарджання вынікаў выбараў у Вярхоўным судзе.

Адзначаючы некаторыя паляпшэнні як у працэдуры датэрміновага галасавання, так і непасрэдна ў дзень выбараў, БДІПЧ падкрэслівае, што ўсю карціну сапсаваў падлік галасоў, які міжнародныя назіральнікі характарызуюць як «дрэнны або вельмі дрэнны» амаль на 75% наведаных імі ўчасткаў. «Падлік галасоў праводзіўся ў цішыні, у нетранспарэнтнай манеры, што сур’ёзна ставіць пад сумнеў вынік», — гаворыцца ў дакладзе.

Каментары3

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»10

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»10

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць