Эканоміка

Мясніковіч абяцае перавесці будаўнікоў з авансаў на аплату па факце

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў пра свой намер на працягу 2012–2013 радыкальна памяняць сістэму разлікаў замоўцаў з будаўнічымі падраднымі арганізацыямі, перайшоўшы ад авансавання іх дзейнасці да аплаты па факце здачы аб’ектаў.

«Калі не ў 2012, то ў 2013 годзе разлік за аб’ект будзе ажыццяўляцца ў цэлым па факце яго ўводу», — заявіў Мясніковіч, выступаючы ў сераду ў парламенце.

Паводле яго словаў, ён біраецца дамагчыся пераходу на такую сістэму разлікаў з будаўнікамі, нягледзячы на чаканае процідзеянне з боку будаўнічага лобі.

«Сёння ў будаўніцтве ўсё ідзе за кошт авансаў, а ў прамысловасці, вытворчасці — за кошт абаротных сродкаў, за кошт крэдытаў», — растлумачыў прэм’ер.

У выніку, па яго словах, «да моманту ўводу аб’екта ў замоўцы не застаецца рычагоў уплыву на падрадчыка», што, на яго думку, цягне за сабой выдаткі ў якасці будаўніцтва.

Прэм’ер лічыць, што пры пераходзе на аплату будаўнікам па факце ў іх можа з’явіцца недахоп абаротных сродкаў, і тады спатрэбіцца прыцягненне крэдытаў, што можа павялічыць кошт будаўніцтва. «Але гэта будзе стымулам для падрадчыка ўкласціся ў тэрміны і каштарыс будаўніцтва», — лічыць ён.

Мясніковіч таксама паведаміў, што «у гэтым годзе ўсё-такі будзе вырашанае пытанне пра перавод каштарысных цэнаў у будаўніцтве ў бягучыя цэны». Паводле яго словаў, характэрная для Беларусі практыка прывязкі каштарысных цэнаў да папярэдніх гадоў «выклікае жудасную нервовасць у замоўцаў і грамадзян, пераразлік па факце ўводу жылля напружвае насельніцтва».

Прэм’ер лічыць, што пераход да бягучых цэнаў у будаўніцтве лагічны ў сувязі з тым, што «ў нас ужо няма высокай інфляцыі, і будаўніцтва ажыццяўляецца ў асноўным па тыпавых праектах».

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць