Сёньня ў судзе Глыбоцкага раёну меў пачацца судовы працэс супраць журналіста і грамадзкага актывіста Кастуся Шыталя.Яго вінавацяць у парушэньні выбарчага заканадаўства падчас прэзыдэнцкіх выбараў. У часе выбарчай кампаніі Кастусь Шыталь быў назіральнікам на адным з участкаў для галасаваньня як прадстаўнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Кастуся Шыталя вінавацяць у тым, што запытаў у студэнта мясцовага прафліцэя, ці добраахвотна той прыйшоў галасаваць датэрмінова.
Аднак калі Кастусь сёння раніцай з'явіўся ў судзе, яму паведамілі, што паседжання сёння не будзе. Прычыны пераносу невядомыя.
Каментары