Сэнатары Дык Дэрбін і Джозэф Лібэрман 9 сакавіка ўнесьлі на разгляд Кангрэсу сымбалічную рэзалюцыю, якая асуджае нядаўнія выбары ў Беларусі як нелегітымныя і заклікае да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.
Дакумэнт, паведамляе Голас Амэрыкі, таксама заклікае да новых жорсткіх санкцый з боку ЗША і Эўразьвязу ў дачыненьні да высокапастаўленых чыноўнікаў зь Беларусі.
Сэнатары ахарактарызавалі выбары 19 сьнежня, на якіх прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка быў абраны на чацьвёрты тэрмін, як «сфальсыфікаваныя», і асудзілі падаўленьне апазыцыі і арышты кандыдатаў у прэзыдэнты.
Сэнатар Дэрбін сказаў, што дакумэнт прыцягне ўвагу да беларускага рэжыму і стане новым заклікам міжнароднай супольнасці да пераменаў у Беларусі. Паводле яго, рэзалюцыя дае зразумець беларусам, што амэрыканскі народ — разам зь імі і падтрымлівае іх імкненьне да свабоды.
-
Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю
-
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая»
-
Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?
Каментары