Правяраючы аператыўную інфармацыю аб датычнасці мінчука да незаконнага распаўсюду наркотыкаў, супрацоўнікі сталічнага наркакантролю перакрылі канал пастаўкі псіхатропных рэчываў.
Першапачаткова па падазрэнні ў распаўсюдзе метамфетаміну ў поле зроку міліцыянтаў трапіў
Падчас правядзення далейшых аператыўных мерапрыемстваў 8 сакавіка ўжо ў самой Лідзе быў затрыманы як сам сталічны кур’ер, так і двое яго мясцовых змоўшчыкаў. Характэрна, што тройцу затрымалі з доказамі злачынства, пачдас агляду ў іх была канфіскаваная сур’ёзная партыя метамфетаміну вагой 60 грамаў.
Як высветлілася, адзін з затрыманых жыхароў Ліды быў грамадзянінам Літвы. Ён і наладзіў пастаўку псіхатропаў спачатку ў Ліду, а затым і ў Мінск.
Фрунзенскім РУУС распачатая крымінальная справа па арт. 328 ч. 3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і псіхатропаў»), усім тром падазраваным пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 13 гадоў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары