Грамадства22

Генпракуратура: Расследаванне справы аб тэракце будзе завершана за два месяцы

Расследаванне па факце выбуху, што адбыўся 11 красавіка ў мінскім метро, можа быць завершанае на працягу двух месяцаў. Такую думку выказаў 15 красавіка журналістам генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, паведамляе Першы тэлеканал.

Генпракурор зазначыў, што злачынства ў сталічным метро дапамагло раскрыць следства па справе аб выбуху, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску.

У межах крымінальнай справы па выбуху 2008 года былі апытаныя 854 сведкі, правераны звыш 80 тыс. абанентаў сотавай сувязі. Праваахоўнікі правялі 186 аглядаў прадметаў і дакументаў, 509 вобыскаў, былі ажыццёўленыя 863 экспертызы. Апрача гэтага 73 чалавек праверылі на паліграфе, апыталі 117 тыс. чалавек.

Як паведаміў Васілевіч, праз працэдуру дактыласкапіі прайшлі больш як 2 млн. чалавек. Аднак адбіткі галоўнага падазронага па цяперашняй справе не ўтрымліваліся ў базе звестак. Калі б гэтага чалавека ўдалося дактыласкапіраваць, то тэрарыстычнага акта 11 красавіка не адбылося б, таму што адбіткі былі на другім выбуховым прыстасаванні, якое ў 2008 годзе не спрацавала.

Цяпер менавіта дактыласкапія дае магчымасць следству звязаць выбух каля стэлы ў Мінску ў 2008 годзе і тэракт на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 года.

«Чаму ёсць упэўненасць, што гэтая асоба здзейсніла выбух, таму што засталіся адбіткі пальцаў на тым выбуховым прыстасаванні, якое не спрацавала (у 2008 годзе. — БелаПАН.), другая экспертыза. Гэта значыць, апрача прызнання ўсё сведчыць пра тое, што гэты чалавек у 2008 годзе ажыццявіў той выбух», — растлумачыў генпракурор.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць