Меркаванні

Маці Змітра Буланава: Я ганаруся, што сын у клетцы застаўся чалавекам

А шанцы, што сын выжыве -- 50 на 50 адсоткаў.

"Мы два стрыжні і павінны трымацца, бо калі адзін зломіцца, то і другому будзе цяжка", - так казала сыну напярэдадні суду Клаўдзія Буланава. Пасля прысуду 3 гады турмы Змітру Буланаву маці найбольш клапоціць стан здароўя сына.

Пасля прысуду 3 гады турмы Змітру Буланаву маці найбольш клапоціць стан здароўя сына.

Мы думалі, што будуць нейкія змены, якія дазволяць нашым дзецям атрымаць іншыя прысуды. Мы чакалі, што будуць нейкія новыя павевы, якія дазволяць нам абняць дзяцей. На жаль, гэтага не адбылося. Тое, што я бачыла на пасяджэнні - няўцямная мова суддзі, якая чытала сабе пад нос: сказалі, што суддзя страціла голас. Маўляў, спачатку былі праблемы з ціскам, цяпер з голасам. Тое, што сыну далі 3 гады і сказалі, што няма ніякіх супрацьпаказанняў - гэта кажа аб тым, што яны хаваюць тое, што з ім зрабілі, калі ўзялі яго з дому, застудзілі і выклікалі паўторную вострую рэўматоідную атаку. Далей - рулетка: 50 на 50 можа быць абвастрэньне хваробы і пры ягоным дыягназе - эндакардыт - смяротнасць складае 21-50%. Гэта ў добрых клініках.

Як Зміцер успрыняў прысуд?

Мы паспелі толькі пераглянуцца. Успрыняў нармальна, ён чакаў гэтага, і ў лісце мне пісаў, што яўна дадуць 3-3,5 гадоў. Бо нікога не хвалявала ні што казаў адвакат, ні што казаў ён. Ішлі па агульнай схеме, да гэтага і прыйшлі.

А што можа паўплываць на ўлады, каб вашага сына вызвалілі?

Тут усё трэба мяняць - тады будзе нармальна працаваць заканадаўства і ўсё астатняе.

Ні вы, ні ваш сын ніколі не мелі дачыненьня да палітыкі. Як мяняецца ваша стаўленьне цяпер?

Абсалютна змянілася! Я ўцягваюся ў тое, да чаго ніколі не мела і нават не хацела мець дачыненьня, бо заўсёды лічыла, што палітычныя рэчы робяцца не заўсёды сумленна. А цяпер нас гэта закранула, і я міжволі таксама ўцягваюся ў гэта, і разумею, што павінна ўцягнуцца абавязкова, каб выцягнуць сына з гэтай сітуацыі.

Хто вас падтрымлівае ў такой сітуацыі?

Мае сябры, з якімі я сябрую яшчэ са школы, і ў Дзімы ёсць дзяўчына, якая таксама падтрымлівае і яго, і мяне. Ёсць сястра, пляменніца - мае сваякі, я таксама пазнаёмілася з маці, у якіх сыны ў такой жа сітуацыі, і мы ўжо з імі бліжэйшыя, чым са сваякамі. І калі я пісала хадайніцтва за свайго сына, яго падпісалі каля 70 чалавек з нашага атачэння, якія прасілі, каб суд быў справядлівым. На жаль, ніхто не прыслухаўся ні да іх, ні да мяне.

Каб была цяпер магчымасць у Змітра пачуць вас, што б вы яму сказалі?

Я яму напісала гэта раней. Я сказала: "Сын, я адчуваю гонар за цябе, што ў клетцы, у якую цябе пасадзілі пад замок, як звера, ты застаўся чалавекам".

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць