Здарэнні66

Ежедневник: Затрыманы адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі

Скандал зачэпіць найбуйнейшую будаўнічую кампанію краіны і шэраг чыноўнікаў вельмі высокага рангу.

Па падазрэнні ў падбухторванні і атрыманні буйнога хабару пры правядзенні будаўнічага тэндэру затрыманы генеральны дырэктар найбуйнейшай будаўнічай кампаніі, праз якую ў апошні час праводзілася рэканструкцыя знакавых сталічных аб’ектаў.

Скандал, які разгараецца ў сталіцы, так ці інакш зачэпіць не толькі найбуйнейшую будаўнічую кампанію краіны, але і шэраг чыноўнікаў вельмі высокага рангу. Зрэшты, усё будзе залежыць ад таго, як далёка дадуць зайсці следчым, на якім узроўні іх спыняць.

Паводле звестак «Ежедневника», аперацыя па выяўленні карупцыі пры правядзенні будаўнічых падрадаў была праведзена сталічнай міліцыяй яшчэ 11 мая. Аднак інфармацыя аб гэтым наўмысна не распаўсюджвалася, ужо занадта вялікія постаці стаяць за ёй і занадта вялікую шкоду рэпутацыі будаўнічай галіны можна нанесці.

Гаворка ідзе аб генеральным дырэктару ЗАТ «ТрэстБелПСП» Ф. — адным з аксакалаў будаўнічага бізнесу Беларусі. Ён пачаў працу на будаўнічым рынку краіны яшчэ ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. За гэты час створаная ім кампанія разраслася да цэлага трэсту і мае ў сваім актыве сур’ёзныя структуры, у тым ліку найбуйнейшы і самы паспяховы ў краіне завод будаўнічых сумесяў.

У 2007 годзе Ф. і яго трэст сталі лаўрэатамі конкурсу «Найлепшы прадпрымальнік» у намінацыі «Найлепшы прадпрымальнік — арганізатар новых працоўных месцаў».

Сын Ф., які ўзначальвае структурнае прадпрыемства трэста — ТАА «БелПСП», у 2007 годзе ўказам прэзідэнта быў уключаны ў склад Рады па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта значыць сям’я Ф. — не толькі вядомая будаўнічая дынастыя ў Беларусі, але яна мае доступ практычна ва ўсе ўладныя кабінеты.

Паводле звестак «Ежедневника», усё пачалося пасля таго, як у праваахоўныя органы звярнуўся дырэктар іншай будаўнічай кампаніі, які паведаміў, што Ф. нібыта вымагае ў яго буйны хабар. Гаворка ідзе аб рэканструкцыі буйнога спартыўнага аб’екта — Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. ЗАТ «ТрэстБелПСП» з’яўляецца генеральным падрадчыкам i распарадчыкам бюджэтных сродкаў па выкананню работ на праекце «Пашырэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы Палаца тэніса па праспекце Пераможцаў, 63». Як генпадрадчык ЗАТ «ТрэстБелПСП» праводзіў тэндар, а Ф., як гендырэктар, узначальваў конкурсную камісію.

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, Ф. разам са сваім галоўным інжынерам, які таксама ўваходзіў у склад тэндарнай камісіі, патрабавалі з дырэктара іншай будаўнічай кампаніі, якая ўдзельнічала ў тэндары, хабар за «спрыяльнае рашэнне пытанняў ўваходзячых у яго кампетэнцыю». Прасцей кажучы, за перамогу ў тэндары.

Сума адкату склала 21 300 даляраў. Пры перадачы паловы сумы ў якасці задатку 11 мая Ф. і галоўны інжынер ЗАТ «ТрэстБелПСП» былі затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Але на гэтым аперацыя не завяршылася.

Пасля затрымання Ф. прызнаўся, што частка сродкаў прызначалася для галоўнага інжынера Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і пагадзіўся пад кантролем аператыўнікаў перадаць грошы далей.

Таму ўвечары 11 мая праваахоўнымі органамі быў затрыманы і галоўны інжынер цэнтра. Але наўрад ці і на гэтым завершыцца скандал.

Справа ў тым, што ЗАТ «ТрэстБелПСП» з’яўляецца генпадрадчыкам і распарадчыкам бюджэтных сродкаў і на іншых спартыўных і іншых знакавых аб’ектах, дзе цяпер праводзіцца рэканструкцыя. Пратэкцыю, па дадзеных праваахоўных органаў, будаўнічай кампаніі наладзілі некаторыя вельмі высокапастаўленыя чыноўнікі, з якімі сям’я Ф. мае даўнія сяброўскія адносіны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць