Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя раіць: у спякотнае надвор'е неабходна павялічыць спажыванне вадкасці і змяніць рацыён харчавання.
Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Адаменка раіць: у спякотнае надвор’е неабходна павялічыць спажыванне вадкасці і змяніць рацыён харчавання.
У спякоту неабходна піць вадкасці на 1–1,5 л больш, чым звычайна, а таксама абмежаваць спажыванне тлустай, высокакаларыйнай ежы і алкаголю. Алкаголь пашырае крывяносныя судзіны і спрыяе развіццю непрытомных станаў, удакладніла спецыяліст. Для пазбаўлення ад смагі лепш выбіраць не мінеральную ваду, а ягадны морс або натуральны сок. Галоўны тэрапеўт не рэкамендуе ў гарачае надвор’е ўжываць салодкія газаваныя напоі. У рацыёне харчавання павінныя дамінаваць садавіна і гародніна, бо для іх ператраўлівання арганізму не патрабуецца лішніх выдаткаў.
Захаваць здароўе ў гарачы час дапамогуць нескладаныя правілы. Так, каб пазбегнуць сонечнага ўдару,
абавязкова трэба насіць галаўны ўбор.Адзенне павіннае быць свабодным і з натуральных тканін. «Калі горача, у сінтэтычнай вопратцы цела не аддае цяпло. У выніку атрымліваецца перагрэў арганізму», — растлумачыла Алена Адаменка.
Асвяжыцца пасля спякотнага дня дапаможа халаднаваты душ,
пажадана яго прымаць некалькі разоў на суткі. Калі такой магчымасці няма, трэба старацца часцей апалоскваць рукі прахалоднай вадой.
Для барацьбы з бессанню, якая нярэдка наведвае ў душнай кватэры, лепш выбіраць прэпараты на травах, да прыкладу, адвар з мяты. Перад сном будзе карысна правесці вільготную ўборку, праветрыць памяшканне, прыняць кантрасны душ.
Калі ў кватэры вельмі горача, можна паставіць на тумбачку каля галавы пасудзіну з лёдам і накрыць яго сурвэткай.
Людзям з хранічнымі захворваннямі і захворваннямі
Каментары