Эканоміка1818

Макею для шчасця трэба 200 мільярдаў еўра

«Мы б за такія грошы пабудавалі краіну будучыні». Аднак пакуль удалося знайсці «з іншай крыніцы» толькі мільярд.

Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ў бліжэйшы час застанецца на ўзроўні 5000. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей па выніках нарады па актуальных пытаннях эканомікі.

«Курс, які вызначаны ўрадам і Нацбанкам, прыблізна Br5 тыс. за долар, у бліжэйшы час не зменіцца, — сказаў ён. — Гэты курс выразна пралічаны і вывераны ўрадам і Нацбанкам».

«Я б параіў тым, хто сядзіць на мяшках з далярамі і чакае дэвальвацыі, не губляць часу і далучыць гэтыя даляры ў эканамічны абарот, інакш у перспектыве можна страціць нашмат больш», — дадаў Макей.

Відаць, шчасліўцаў, якія маюць мяшкі з далярамі, у краіне нямала, раз Макей настойліва паўтарыў: «Усталяваны афіцыйны курс вывераны, выпакутаваны і ў бліжэйшы час не зменіцца».

Па словах кіраўніка Адміністрацыі, на нарадзе выказваліся розныя думкі на гэты конт. Аднак прэзідэнт адназначна выказаўся ў падтрымку устаноўленага афіцыйнага курса.

«Вядома, усё можна аддаць на водкуп рынкавай стыхіі. Але дзе гарантыя, што гэтая стыхія вывязе карабель?

Возьмем, да прыкладу, Грэцыю. Такая ж краіна з 10-мільённым насельніцтвам. 100 мільярдаў еўра ўжо ўбухана ў эканоміку Еўрасаюзам — яны растварыліся, як у пяску, цяпер плануецца яшчэ 100 млрд еўра. Вось вам і рынкавая эканоміка «, — адзначыў Уладзімір Макей.

«Мы б за такія грошы пабудавалі краіну будучыні.

У нас такіх грошай, на жаль, няма. Таму мы павінны рухацца вельмі асцярожна, узважана, пралічваючы кожны крок, каб не наламаць дроў», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Макей адзначыў, што ўжо практычна завершанае падпісанне адпаведнага пагаднення аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час грошы ўжо паступяць у Беларусь, паведаміла БЕЛТА.

«Апроч гэтага, знойдзены яшчэ адзін мільярд даляраў з іншай крыніцы. Грошы таксама паступяць у бліжэйшы час у Беларусь», — сказаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што ў дзяржавы ёсць дастаткова часу і рэзерваў для таго, каб спакойна вычакаць, назіраць за сітуацыяй і па выніках прымаць адпаведныя меры.

Што гэта за мільярд і, галоўнае, на якіх умовах яго атрымлівае Беларусь, Макей не раскрыў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць