Грамадства4242

Народныя гулянні Вконтакте

У сацыяльных сетках віруе. Людзі арганізуюцца на маўклівыя гулянні пратэсту на цэнтральных плошчах гарадоў.

У сацыяльных сетках віруе. Людзі арганізуюцца на маўклівыя гулянні пратэсту на цэнтральных плошчах гарадоў.

Усё пачалося Вконтакте. Цяпер ж заклікі выходзіць на Плошчу кожную сераду шырацца і ў Фэйсбуку. Народныя гулянні, без транспарантаў і сцягоў, — такая форма пратэсту абраная, каб удзельнікаў нельга было звінаваціць у масавай акцыі. Патрабаванні ўдзельнікаў празрыстыя і без лозунгаў — палітычныя і эканамічныя перамены.

У facebook’у з’явілася свая суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Яе стваральнік — карыстальнік пад нікам Вольны Змагар. Да яе ўжо далучыліся сотні чалавек. Наведаць старонку суполкі могуць толькі зарэгістраваныя на Фэйсбуку карыстальнікі.

Яна падхапіла ініцыятыву аднайменнай суполкі «Вконтакте», на заклік якой 8 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі адгукнулася каля тысячы чалавек. У Мінску на Кастрычніцкую плошчу, а 19-йвыйшла каля 400 чалавек. У Гомелі на «маўклівую акцыю» сабралася каля 200 чалавек, у Брэсце і Магілёве па сотні чалавек. У Салігорску і Мазыры сходы скончыліся затрыманнямі на кароткі час.

Ідэя суполкі ў тым, каб прыхільнікі перамен штотыдзень у вызначаны час збіраліся на галоўнай плошчы свайго горада. Пры гэтым арганізатары заклікаюць, каб удзельнікі не бралі з сабой сімволікі і транспарантаў, каб не было за што затрымліваць, а проста гулялі па плошчы ці проста стаялі на месцы. Першыя акцыі, якія прайшлі на мінулым тыдні, былі малаколькасныя. 8 чэрвеня карціна была якасна іншай. Магчыма, на гэта паўплываў поспех чарговай акцыі «Стоп-бензін», якая прайшла днём раней.

Каментары42

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі50

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць