Грамадства22

Мінэканомікі: Цана на пуцёўкі ў дзіцячыя летнікі можа павысіцца

Цана на пуцёўкі ў дзіцячыя лагеры можа крыху павысіцца, калі будуць павышаныя грашовыя нормы на харчаванне.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі, у Міністэрстве адукацыі цяпер разглядаецца пытанне аб тым, каб павялічыць гэтыя нормы, паколькі прадукты падаражэлі.

Мінэканомікі звяртае ўвагу на тое, што арганізацыі, у якіх лагеры знаходзяцца на балансе, ёсць магчымасць частку затрат на харчаванне браць на сябе. У цану пуцёўкі такія расходы не ўключаюцца.

Мінэканомікі вырашыла не ўстанаўліваць фіксаваную і гранічную цэны на пуцёўкі ў дзіцячыя лагеры. «Бо лагераў шмат і ў іх розная форма ўласнасці, розны штат і зарплата, яны знаходзяцца ў розных абласцях, а значыць, плацяць розную цану за камунальныя паслугі. Нарэшце, у кожным лагеры свае ўмовы пражывання», — адзначылі ў міністэрстве.

Таму цана рэгулюецца з дапамогай інструкцыі, у якой прапісаны парадак фарміравання цэн на пуцёўкі. І па ёй яны фарміруюцца ўжо некалькі гадоў (інструкцыя № 206 ад 24 лістапада 2005 года).

Там напісана, як уключаць расходы на харчаванне, на медыкаменты, расходы на ўтрыманне лагераў. На падставе гэтай інструкцыі лагеры або арганізацыі, у склад якіх яны ўваходзяць, самі фарміруюць і зацвярджаюць цану пуцёўкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі84

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць15

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі84

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць