Грамадства3434

Генпракуратура палохае адказнасцю за ўдзел у акцыях пратэсту

У інтэрнэце працягваюць з’яўляцца заклікі да мірнай акцыі пратэсту 15 чэрвеня на цэнтральных плошчах гарадоў.

Генеральная пракуратура Беларусі папярэджвае грамадзян краіны пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным 14 чэрвеня на афіцыйным сайце Генпракуратуры.

У паведамленні зазначаецца, што «на розных сайтах у сетцы інтэрнэт распаўсюджана інфармацыя, якая ўтрымлівае заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

«Генеральная пракуратура неаднаразова звяртала ўвагу грамадзян на неабходнасць няўхільнага выканання норм нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, характэрных для любой прававой дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні.

Генпракуратура заклікала грамадзян «не паддавацца на правакацыйныя заклікі і ўстрымацца ад удзелу ў незаконных акцыях».

«Асобы, вінаватыя ў арганізацыі або ўдзеле ў незаконных масавых мерапрыемствах, могуць быць прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці»,
 — папярэджвае Генеральная пракуратура.

Таксама паведамляецца, што Генпракуратурай абвешчана афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства «актывістам аднаго з грамадскіх аб’яднанняў». Пра якое аб’яднанне ідзе размова, у Генпракуратуры БелаПАН не ўдакладнілі.

Як паведамлялася раней, 14 чэрвеня, наведваючы сельгаспрадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў не дапусціць у Беларусі забастовак і несанкцыянаваных акцый.

«У нас свядомыя ў Мінску ў сацыяльных сетках, інтэрнэце заклікаюць да забастовак. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну — не паспеюць за мяжу перабегчы», — заявіў Лукашэнка.

«Ладзяць там забастоўкі, што мы ім не дазваляем за бясцэнак вывозіць за мяжу паліва, цыгарэты, іншыя тавары. Раней такіх спекулянтамі называлі — яны ж і ёсць спекулянты. Я што, на гэта глядзець буду?» — абурыўся афіцыйны лідар.

За апошні тыдзень у розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя хваляванні ў сувязі з ростам цэн і эканамічнымі рашэннямі ўрада.

Так, 7 чэрвеня ў Мінску прайшла масавая акцыя аўтамабілістаў, якія пратэставалі супраць чарговага павышэння цэн на паліва. Сотні аўтамабілістаў на дзве гадзіны паралізавалі рух на праспекце Незалежнасці. Чатыры чалавекі былі затрыманыя і пакараныя штрафамі.

Вечарам 12 чэрвеня інцыдэнт адбыўся на пагранпераходзе «Брузгі» (Гродзенская вобласць). Каля 200 чалавек перакрылі дарогу, абураючыся тым, што мытнікі не выпускалі на тэрыторыю Польшчы вадзіцеляў, якія выязджалі туды другі дзень запар. Мытнікі матывавалі свае дзеянні рашэннем урада аб абмежаванні і забароне вывазу за мяжу аўтамабільнага паліва і шэрагу спажывецкіх тавараў. Інцыдэнт у «Брузгах» доўжыўся тры гадзіны, разагнаў стыхійную акцыю спецназ. 22 чалавекі былі затрыманыя і аштрафаваныя.

Вечарам 13 чэрвеня аналагічная акцыя пратэсту прайшла на пагранпераходзе «Варшаўскі мост» (пад Брэстам).

Тым часам у інтэрнэце працягваюць з’яўляцца заклікі да грамадзян удзельнічаць у розных мірных акцыях пратэсту. Бліжэйшая з іх намечана на 15 чэрвеня.

Каментары34

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі62

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі21

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым33

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі62

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць