Снапкоў: Беларусь вядзе перамовы аб прыватызацыі васьмі «сярэдніх» прадпрыемстваў
Пра гэта паведаміў журналістам 12 красавіка ў Мінску міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.
Паводле яго слоў, гэта прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай і будаўнічай галінаў.«Размова ідзе пра сярэднія прадпрыемствы, а не пра блакітныя фішкі. Перамовы па блакітных фішках маюць свае эканамічныя і геапалітычныя нюансы і не з’яўляюцца індыкатарамі таго, як у нас праводзіцца прыватызацыя, у адрозненне ад такіх сярэдніх прадпрыемстваў», — заявіў Снапкоў.
Ён адзначыў, што ў межах прыватызацыі васьмі прадпрыемстваў ужо прайшоў конкурс фінансавых кансультантаў. «Апетыт быў сур’ёзны. Было 30 кансультантаў, з якіх мы пакуль адабралі 13», — сказаў міністр. Снапкоў паведаміў, што Беларусь выконвае ўсе патрабаванні Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС па пытаннях прыватызацыі. У прыватнасці, згодна з гэтымі патрабаваннямі, у год за кошт прыватызацыі Беларусь павінна прыцягваць 1,2 млрд. долараў прамых замежных інвестыцый.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары