Грамадства11

ДАІ папярэджвае пра ўскладненне дарожнага руху з прыходам вясны

Групы рызыкі: падснежнікі, дачнікі і кіроўцы-пачаткоўцы

З прыходам вясны дарожны рух значна ажыўляецца і адначасова ўскладняецца. Папярэджанне аб гэтым распаўсюдзіла ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі. На дарогі пачынаюць выязджаць у свае першыя пасля зімы паездкі дачнікі, якія страцілі навыкі ваджэння, а таксама матацыклісты, вадзіцелі-пачаткоўцы.

Тым, хто ездзіў усю зіму, спраўная машына сюрпрызаў паднесці не павінна. Трэба толькі не забыць замяніць масла ў рухавіку, калі яно не ўсесезоннае, памяняць шыны і адмыць кузаў ад солі, адзначаюць ва УДАІ.

Іншая справа тыя, каго клічуць «падснежнікамі», хто не карыстаўся машынай зімой.
Ім неабходна праверыць тэхнічны стан аўтамабіля, пераканацца ў спраўнасці рулявога кіравання, тармазной сістэмы, сістэмы абдзімання, шклоачышчальнікаў, праверыць ціск у шынах. Ні ў якім выпадку нельга ездзіць на аўтамабілі са зношаным малюнкам пратэктара шын. Неабходна пастаянна сачыць за чысцінёй знешніх светлавых прыбораў і рэгістрацыйных знакаў. Калі заканчваецца перыяд дзеяння папярэдняга тэхагляду — загадзя паклапаціцца аб яго своечасовым праходжанні ў гэтым годзе. Таксама трэба праверыць, ці не закончыўся тэрмін дзеяння дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім, хто на працягу зімы не быў за рулём, перш па магчымасці аднавіць свае навыкі ваджэння на закрытых тэрыторыях або трасах, дзе няма інтэнсіўнага руху.

Каментары1

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць