Скончылася імпрэза ўсеагульным спевам на ганку.
5 ліпеня адбылася сустрэча майстроўцаў і іх сяброў у кнігарні «логвінаЎ».
У чацьвер у Мінску было вельмі горача, і аўтар кнігі і вядучы прэзэнтацыі Сяргей Дубавец хваляваўся, што прыйдзе мала людзей. Але прыйшло так шмат народу, што дзве траціны стаялі на двары і слухалі прэзэнтацыю праз расчыненыя вокны.
Адкрыў імпрэзу Алесь Аркуш. Ён паабяцаў шмат неспадзяванак і ўручыў Сяргею Дубаўцу «Глінянага Вялеса» за кнігу, якая выйшла яшчэ ў 2006 годзе — «Вострую Браму», бо раней не было магчымасці.
А
Дубавец пажартаваў, што найлепшай формай імпрэзы было б маўчаньне. Але дзеля таго, што там былі не толькі майстроўцы, ён вымушаны быў казаць змястоўныя рэчы.І нечакана для ўсіх даў слова найстарэйшаму майстроўцу Пётру Садоўскаму.
Пётра Садоўскі адзначыў, што ён быў ужо тады на пятым дзясятку і шмат чаго ведаў, але менавіта гэтыя маладыя людзі прывялі старэйшае пакаленьне ў Беларушчыну.
Пачалі ўзгадваць майстроўцы, як Садоўскі ствараў атмасферу весялосці і заўсёды спяваў
Цікавую гісторыю расказаў Вінцук Вячорка. Яго прадставілі як лідара, але ён аспрэчыў, што лідара ніхто не выбіраў і таму ў Майстроўні быў такі асаблівы дух.
Гісторыя была пра Сяргея Харэўскага, які прыйшоў у Майстроўню15-гадовым школьнікам і пачаў там гаварыць такое, пра што старэйшыя гаварылі толькі ў глухім лесе.
Гарачыня была такая, што імпрэза не зацягнулася надоўга.
Скончылася ўсё на ганку — усе разам праспявалі ўсе тыя песні, якія спявалі ў80-я .
Сёння ў
Уваход вольны. Вядоўца — аўтар кнігі Сяргей Дубавец.
Каментары