Усяго патроху

Асвечаны «Дом пілігрыма» ў Мосары

Дамы для пілігрымаў заўсёды ствараюць каля месцаў паломніцтваў людзей, каля санктуарыяў, каб людзі маглі пераначаваць і большы час пабыць з Богам у святым месцы.

У многіх месцах у Еўропе каля касцёлаў ёсць вялікія шматпавярховыя гмахі «Дамоў пілігрымаў». Такі дом з’явіўся і ў Мосары.

Пілігрымы, якія шукаюць Божага супакою і прагнуць наталіць Божай ласкай свае духоўныя прагненні, змогуць знайсці ў ім прытулак, каб адпачыць душою і спыніцца на больш працяглы час у мосарскім санктуарыі.

У суботні вечар, 28 ліпеня 2012 года, у парафіі ўрачыста быў адчынены і асвечаны «Дом пілігрыма». У адкрыцці ўзялі ўдзел айцы францішкане Вальдэмар Куява і Ян Гернік, манахі капуцыны і парафіяне. Такая магчымасць начлегу і «Дом пілігрыма» паўсталі толькі ў гэтым годзе намаганнямі душпастыра і парафіянаў.

У «Доме пілігрыма» ёсць усё для жыцця, усе выгоды, як у горадзе, таму можна спыніцца ў ім разам з дзецьмі. Парафія ў стане прыняць на начлег да 17 чалавек. Умовы простыя, як для пілігрымаў. А што яшчэ трэба, каб пераначаваць, пажыць у святым месцы каля касцёла?

Кожны пілігрым не павінен плаціць грошы, як у аграсядзібах, але можа скласці ахвяраванне, каб хоць пакрыць выдаткі за пражыванне ў парафіі.

Размясціцца можна на неабмежаваны час: на дзень, тры ці тыдзень.

У Мосары таксама шмат сажалак з рыбай і знаходзіцца вялікае возера Царкавішча, прыемнае чыстае паветра, палі, лясы і проста цудоўнае ціхае, прыгожае і святое месца для адпачынку. Ахвотныя таксама могуць папрацаваць каля касцёла ў кветніках.

Як дамовіцца? У нашай парафіі ёсць інтэрнэт-сайт, у рубрыцы «Кантакт» ёсць інфармацыя, каб патэлефанаваць і дамовіцца з душпастырам парафіі.

Таму шчыра запрашаем пры нагодзе на начлег у «Дом пілігрыма» ў Мосары!

Падрабязная інфармацыя — на сайце mosar.vickyblog.com

Каментары

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць