Грамадства1515

Трэцім абавязковым іспытам для 11-х класаў з 2013 г. стане замежная мова

Такая пастанова прынята Міністэрстам адукацыі.

Трэцім абавязковым іспытам для 11-х класаў у Беларусі з 2013 года стане замежная мова. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі № 77 «Аб устанаўленні пераліку навучальных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, форм правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2012/2013 навучальным годзе выніковай атэстацыі вучняў, пры асваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі», якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by.

«Пасля завяршэння навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучняў пры асваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі абавязковымі з’яўляюцца: „Матэматыка“ ў пісьмовай форме; „Беларуская мова“ або „Расейская мова“ на выбар вучня ў пісьмовай форме; „Замежная мова“ ў вуснай форме», — гаворыцца ў пастанове.

Акрамя таго, дакумент устанаўлівае пералік навучальных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, і формы правядзення выпускных экзаменаў для 9-х класаў: абавязковымі будуць «Беларуская мова» ў пісьмовай форме, «Руская мова» ў пісьмовай форме, «Матэматыка» ў пісьмовай форме і «Гісторыя Беларусі» — у вуснай.

Пастановай таксама ўстаноўлены пералік выпускных іспытаў для 9-х і 11-х класаў, дзе навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці — польскай або літоўскай і для іншых катэгорый вучняў.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2012 года.

Каментары15

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць