Парламент Румыніі пагадзіўся з рашэннем Канстытуцыйнага суда краіны, які пацвердзіў законнасць знаходжання ва ўладзе прэзідэнта. Траян Бэсеску вяртаецца на сваю пасаду, паведамляе Reuters.
«Наш маральны абавязак у тым, каб выслухаць рашэнне суда. Мы не можам умешвацца, блакаваць або мяняць рашэнні Канстытуцыйнага суда», — заявіў у панядзелак старшыня ніжняй палаты парламента Валерыу Згоня.
Канстытуцыйны суд Румыніі прызнаў рэферэндум аб імпічменце Бэсеску не адбытым. Вынікі рэферэндуму былі прызнаныя несапраўднымі, бо яўка склала 46%. Для таго каб рэферэндум быў прызнаны адбытым, у ім павінна ўзяць удзел не менш за палова насельніцтва, якое мае права голасу.
Траян Бэсеску быў адхілены ад пасады ў ліпені.Апазіцыя абвінаваціла прэзідэнта ў парушэнні Канстытуцыі і стварэнні перашкод для нармальнай працы ўрада.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары