Грамадства11

Пасол Кыргызстана ў Беларусі вызвалены ад пасады

Пасол Кыргызстана ў Беларусі Эрык Асаналіеў вызвалены ад займаемай пасады. Камітэт па міжнародных справах кіргізскага парламента на закрытым пасяджэнні слухае справаздачу дыпламата аб працы ў краіне знаходжання.

Указ аб зняцці Асаналіева з пасады пасла ў Беларусі, Латвіі і Літве і пастаяннага і паўнамоцнага прадстаўніка Кыргызскай Рэспублікі пры Статутных органах СНД падпісаны прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым 3 верасня, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Прычына звальнення ў паведамленні не ўказана.

Сёння ж камітэт па міжнародных справах кіргізскага парламента разглядае ў закрытым рэжыме справаздачу дыпламата аб працы ў краіне знаходжання, паведамляе інфармацыйнае агенцтва 24.kg. Ініцыятыва заслухаць такую справаздачу на закрытым пасяджэнні зыходзіла ад дэпутата Галіны Скрыпкінай, яе падтрымалі іншыя члены камітэта. Выключэнне склаў дэпутат ад фракцыі «Ата Журт» Жылдызкан Джалдошава, якая заявіла, што ўтойваць ад народа інфармацыю нельга.

***

Нагадаем, 24 жніўня улады Кыргызстана адклікалі з Беларусі пасла з Мінска. Гэта адбылося пасля таго, як у інтэрнэт трапіў здымак брата экс-прэзідэнта Жаныбека Бакіева, які быў сфатаграфаваны ў цэнтры Мінска. Кіргізскі бок запатрабаваў ад Мінска затрымання і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку па абвінавачанні ў асабліва цяжкіх злачынствах. Чаканай рэакцыі з беларускага боку не было.

28 жніўня на пасольства Беларусі ў Бішкеку быў учынены напад, у будынку было разбіта шкло. Дыпмісію атакавалі сваякі ахвяраў дзяржаўнага перавароту 2010 года, якія патрабавалі экстрадыцыі Курманбека і Жаныбека Бакіевых, абвінавачаных у масавых забойствах. Удзельнікі мітынгу патрабавалі спынення працы пасольства і разрыву дыпадносін з уладамі Беларусі, якія «хаваюць забойцаў».

Пасол Беларусі ў Кыргызстане Віктар Дзенісенка сустрэўся з мітынгоўцамі і паабяцаў інфармаваць іх праз МЗС Кыргызстана аб тым, як вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі Бакіевых. Аднак праз два дні на прэс-канферэнцыі ў Бішкеку ён выказаў сумненне адносна праўдзівасці фатаграфій Жаныбека Бакіева, бо здымак быў зроблены прадстаўніком беларускай апазіцыі.

Улады Беларусі дагэтуль не пацвердзілі факт знаходжання ў Беларусі Жаныбека Бакіева.

Раней Бішкек неаднаразова звяртаўся да Мінска з просьбай выдаць і самога Курманбека Бакіева, які прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Аднак Генпракуратура Беларусі адмовілася выдаваць Бакіева, бо не знайшла для гэтага прававых падстаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць