Андрэй Расінскі. Кадры

«Прарок»

Фільм – 1,5-гадзінны падман гледача. А Нікалас Кейдж вучыўся акторскаму майстэрству ў герояў кампутарных гульняў.

posterПрарок (Next)

ЗША, 2007, каляровы, 96 хв.

Рэжысэр: Лі Тамахоры

Ролі выконваюць: Нікалас Кейдж, Джуліана Мур, Джэсіка Біл, Томас Крэтчман, Торы Кітлз, Хасэ Дзуніга

Жанр: Фантастычны трымценьнік паводле раману Філіпа Дзіка

Адзнака: 4 (з 10)

Штукар з Лас-Вэгаса Крыс Джонсан здольны бачыць прышлае. Усяго толькі на дзьве хвіліны наперад, але гэтага дастаткова, каб ягоным дарам зацікавілася ФБР. Крыс уцякае ад агентаў і ад бандытаў і спрабуе наладзіць асабістае жыцьцё зь дзяўчынай, якую доўга чакаў, але ад свайго лёсу не ўцячэш…

Лі Тамахоры прачытаў Філіпа Дзіка, па раманам якога пастаўлены “Бягун па лязу брытвы” й “Узгадаць усё” – як агітку для “ворганаў” і кампутарную гульню з зашмальцаваным пэрсанажам.

Крыс Джонсан (Нікалас Кейдж) бачыць прышлае – і праігрывае яго ў сваёй галаве. Разнастайныя варыянты напачатку могуць забаўляць, як няўдалае заляцаньне лузэра да прыгажуні (сцэна ў камплекце ёсьць) – але хутка прыядаюцца. Герой ведае, куды трапіць куля, калі выбухне бомба і што рабіць, каб уцячы ад пагоні. Спачуваць такому герою немагчыма – нават, калі няшчаснага катуе Джуліяна Мур, паставіўшы небараку ў вочы распоркі (скрадзена ў “Заваднога апэльсіна” Стэнлі Кубрыка).

Але можна разглядаць героя, як кампутарны пэрсанаж.

Спрыяе гэтаму й Нікалас Кейдж, які пэўна браў ўрокі майстэрства ў герояў кампутарных гульняў. Лірычна-празорлівы твар, празорліва-няшчасны твар… – хопіць, больш ня трэба!

Фінальная “падстава” – проста дабівае. Лабавая аднамерная мараль – “усе штукары на супрацу з ворганамі!” – гэта яўна не Філіп Дзік. І нават не галівудзкі трымценьнік. На БТ, калі ласка, у “Сельскі час”!

Але, калі “падставаў” не заўважаць, – то фільм падасца нармальным сярэднім баевічком.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць