Архіў

Апошняя фанатэка

№ 11 (220), 12 — 19 сакавіка 2001 г.


 Апошняя фанатэка

Яшчэ ў сьнежні я задумала напісаць артыкул пра кампазытара Мікалая Аладава, ды ўсё неяк не ставала часу “сьвежым вухам” пераслухаць ягоную музыку, безь мітусьні пакорпацца ў нотах. І вось, задаволеная ўласнай рашучасьцю, я адклала надзённыя справы і пайшла ў Нацыянальную бібліятэку. Паднялася на трэці паверх, праціснулася праз завалу канторскай мэблі і ўбачыла на дзьвярах абвестку: “6 сакавіка фанатэка зачыняецца на рамонт”.

“Паўзучая перабудова” ў Нацыянальнай бібліятэцы вось ужо некалькі гадоў доўжыцца ў бясконцасьць безь відавочнага выніку. Пакуль маляры і цесьлі асьвяжаюць чарговы кавалак калідору, суседнія памяшканьні, ужо адрамантаваныя, з падвойнаю хуткасьцю трухлеюць і брудзяцца, так што іх зноў трэба паднаўляць. Куды падзелася былая ўтульнасьць старой “ленінкі”, дзе колісь гуртавалася нашая вальнадумная моладзь? Тут прызначаліся спатканьні, ладзіліся доўгія размовы… Памятаю, аднойчы падчас нязмушанай гамонкі пра савецкую ўладу ды тое, як зь ёю змагацца, нехта ўгледзеў, што ў аднаго з суразмоўцаў падазрона адтапырваецца кішэня. Хлопца па-сяброўску схапілі ў абдымкі і выцягнулі зь пінжака дыктафон, які на той час быў рэдкасьцю ў студэнцкай сябрыне. Цяпер той хлопец ізноў нядрэнна ўладкаваўся і нават удзельнічае ў антылукашэнкаўскіх пікетах.

Затое ў фанатэцы заўжды было ціха. Тут слухалі музыку. Колісь тамака заўжды была чарга. Прыходзілі маладыя кампазытары і выканаўцы – вучыцца рамяству. Прыходзілі музыказнаўцы – напакоўваць галовы інфармацыяй. Прыходзілі энтузіясты – харэографы й рэжысэры, выхавацелькі зь дзіцячых садкоў і спартсмэны. Яны праседжвалі ў фанатэцы дзень пры дні, дакучаючы гаспадыням-бібліятэкаркам недасьведчанасьцю і дзяцінымі роспытамі. Пераважна ім карцела падабраць адпаведнае музычнае суправаджэньне для собскіх ідэяў ці твораў; аднак яны ня мелі найменшага ўяўленьня пра свае патрэбы і шукалі навобмацак. Часта прыходзілі бацькі, каб запісаць для дзіцяці беларускую казку альбо калыханку… Прайгравальнікі былі старыя, кружэлкі – заежджаныя, але ў непараўнальна лепшым стане, чым у нотна-музычнай бібліятэцы на Партызанскім праспэкце.

Аднак цяпер гэткія параўнаньні ўжо ня маюць сэнсу. У ліпені 2000 г. фанатэка на Партызанскім зачынілася на рамонт і, паводле самых аптымістычных ацэнак, адкрыецца не раней за студзень 2002-га. Гэткім чынам, у Менску да апошняга часу заставалася толькі адна агульнадаступная фанатэка – куды, зрэшты, пускаюць толькі асобаў з вышэйшай ці няпоўнай вышэйшай адукацыяй.

І вось цяпер гэты астатні агмень таксама згас. Яшчэ адзін крок на шляху паступовага ператварэньня нашае сталіцы ў Тамбоў.

Застаецца яшчэ фанатэка ў Акадэміі музыкі. Але чужых туды не пускаюць. Дый, на думку саміх студэнтаў, там папросту няма ўмоваў для паўнацэннага слуханьня – нават для “сваіх”. (Нездарма ж кансэрваторцы атрымоўваюць чытацкі білет у Нацыянальную бібліятэку не на трэцім курсе, як усе нармальныя людзі, а на першым.) А экзамэны ж здаваць трэба! Вось і трывожацца студэнты з розных вучэльняў: “Як мы будзем здаваць іспыты?” І напраўдзе – як?

Ю.А.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі80

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі80

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць