Архіў

Сямён Букчын. Палякі дабіваюцца праўды

№ 18 (227), 2 траўня 2001 г.


 Палякі дабіваюцца праўды

Вестка, што нядаўна ў Віцебску падчас пракладкі кабэлю ля будынку КДБ знайшлі масавыя пахаваньні, выклікала ня толькі грамадзкую зацікаўленасьць у Польшчы, але й рэакцыю з боку ўладаў.

 

У Варшаве не без падставаў мяркуюць, што сярод ахвяраў беларускага НКВД могуць быць польскія грамадзяне: афіцэры, чыноўнікі, інтэлігенты, ксяндзы, арыштаваныя ў 1939—1941 г.

Паводле зьвестак польскіх арганізацыяў, што зьбіралі інфармацыю на гэтую тэму, у тым ліку Рады Абароны Памяці пра Барацьбу ды Пакуты, пад тысячу польскіх афіцэраў, арыштаваных энкавэдыстамі, загінула ў Беларусі ўзімку 1939—1940 г., яшчэ да таго, як чатыры тысячы іх таварышаў спаткалі сваю сьмерць у Катыні. Гаворка ідзе ня толькі пра Віцебск. “Gazeta Wyborcza” прыводзіць сьведчаньне маладэчанца Станіслава Шмуглеўскага, што працаваў перад пачаткам вайны ў Асінторфе ля Воршы, скуль вазілі паліва для электрастанцыі БелГРЭС. Паводле ягоных словаў, узімку 1939—1940 г. туды на працу прыгналі польскіх афіцэраў, апранутых у летнія мундзіры. Шмат хто зь іх памёр, рэшту ў першыя дні вайны сьпехам вывезьлі ў бок Смаленску.

Верагоднасьць гэтай інфармацыі ў гутарцы з польскімі журналістамі пацьвердзіў аўтар “НН”, гісторык Ігар Кузьняцоў, які займаўся гісторыяй сталінскіх рэпрэсіяў. Ён мяркуе, што палякаў стралялі і ў Курапатах, і ў Лошыцы. Вэрсію, што і ў Віцебску, і ў Асінторфе спачываюць парэшткі замардаваных НКВД палякаў, пацьвярджаюць і ўспаміны Юркі Віцьбіча, які сустрэў вайну ў Віцебску. Ён піша, што ў ліпені 1941 г. перад сыходам з городу энкавэдысты пазабівалі вязьняў віцебскай турмы.

Консульства Польшчы ў Менску зьвярнулася па адпаведную інфармацыю ў Міністэрства абароны Беларусі, бо спэцыяльны пошукавы аддзел гэтага міністэрства ў складзе 58-га батальёну беларускага войска займаецца эксгумацыяй парэшткаў з гэткіх пахаваньняў.

Палякі вельмі пільна сочаць за пытаньнямі ўстанаўленьня месцаў гібелі сваіх суайчыньнікаў у гады вайны. Уся інфармацыя сьцякаецца ў нядаўна арганізаваны Інстытут Нацыянальнае Памяці і аналізуецца там. Кіраўнік ягонае сьледчае ўправы прафэсар Вітальд Кулеша кажа, што яшчэ ў 90-х Камісія па дасьледаваньні злачынстваў супраць польскага народу, што тады існавала, перадала беларускім уладам матэрыялы шасьці сьледчых справаў пра злачынствы, зьдзейсьненыя ў Вялейцы, Ашмяне, Беразьвеччы. Адказу палякі так і не дачакаліся. Паводле словаў праф.Кулешы, калі сьведка падзеяў у Асінторфе пацьвердзіць свае паказаньні афіцыйна, Інстытут выдасьць пастанову аб пачатку сьледзтва.

Вядомы польскі гісторык, аўтар кнігі „Забойства ў Катыні” Енджэй Тухольскі сьцьвярджае, што супрацоўнічаць зь Беларусяй пры расьсьледаваньні гэтай праблемы найцяжэй. Калі Расея ды Ўкраіна перадалі польскаму боку адпаведныя матэрыялы, дык Беларусь упарта ня йдзе на супрацоўніцтва. Між тым, польскія спэцыялісты думаюць, што менавіта ў гэтак званым “беларускім сьпісе” могуць знаходзіцца імёны недзе 3800 грамадзянаў Польшчы, закатаваных паводле распараджэньня беларускага аддзелу НКВД, як яны мяркуюць, згодна з дэкрэтам ад 5 сакавіка 1940 г. Але дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б гэта, няма, і знайшоўся пакуль толькі адзін сьведка.

Анджэй Пшэвозьнік, генэральны сакратар Рады Абароны Памяці пра Барацьбу ды Пакуты, заявіў, што трэба зьвярнуцца да беларускіх уладаў з просьбай пра агляд месцаў трагічных падзеяў. Дакладную інфармацыю могуць даць толькі вынікі эксгумацыі.

Сямён Букчын, Варшава


Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць