Архіў

Беларусы абвастраюць сытуацыю

№ 28 (290), 26 ліпеня 2002 г.

нацыяналізацыя

Беларусы абвастраюць сытуацыю

Вышэйшы гаспадарчы суд адмяніў рэгістрацыю прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Захад-Транснафтапрадукт”. Празь яго ішоў на Захад экспарт большай часткі расейскай нафты. Належала яно праз пасярэдніка расейскай кампаніі “Транснафтапрадукт”.

Расея палічыла адмену рэгістацыі парушэньнем права ўласнасьці на аб’екты магістральнага нафтапрадуктаправоду “Самара—Заходні кірунак”, што належаць ёй у адпаведнасьці зь Бішкецкімі пагадненьнямі 1992 г. МЗС Расеі назваў дзеяньні беларускага боку незаконнымі. Аднак нават прадстаўнік гэтага ведамства прызнаў, што няма ўсіх юрыдычных дакумэнтаў, якія б замацоўвалі права ўласнасьці Расеі на гэты нафтапрадуктаправод.

Амаль 10 гадоў пасьля падпісаньня Бішкецкага пагадненьня Беларусь мірылася з тым, што па яе тэрыторыі праходзяць замежныя трубаправоды, ад якіх яна не атрымлівае вялікага зыску (паводле ацэнкі канцэрну “Белнафтахім”, ён мог бы скласьці 20—25 млн. даляраў у год). Цяпер у беларускі бюджэт трапляюць толькі падатковыя паступленьні — каля 5 мільёнаў. Аднак Беларусь і не прызнавала, што “нафтавыя трубы” зьяўляюцца расейскай уласнасьцю. Правы на трубаправоды не былі аформленыя ніводнаю дамоваю між краінамі. Такая няпэўнасьць не магла цягнуцца вечна. Зрэшты, чаму ж не? Калі на тое “палітычная воля”, падвешаны стан можа расьцягнуцца на доўгія гады.

Затое ў выпадку далейшай эскаляцыі канфлікту з Расеяй Лукашэнка можа павялічыць тарыфы на транспартаваньне нафты празь Беларусь, якія цяпер надзвычай выгадныя для Расеі. Беларуская грамадзкая думка да такога павароту падзеяў гатовая.

М.Б.; інф. “Коммерсант”, “Известия”, радыё “Свабода”


Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»25

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»25

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць