Архіў

новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

***

Аднаўляецца рубрыка "Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю". З прычыны доўгага перапынку, у ёй будзе паведамляцца пра ўсе выданьні, што зьявіліся ад пачатку гэтага году.

Пераклад збліжае народы: Матэрыялы Міжнар. "круглага стала", Менск, 3-4 верасьня 2001 г. / Рэдкал.: Р.Барадулін і інш. - Менск: Беларускі кнігазбор, 2002 - 152 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн.24).

У зборнік увайшлі артыкулы, прысьвечаныя тэарэтычным ды практычным пытаньням мастацкага перакладу, заснаваныя галоўным чынам на беларускім літаратурным матэрыяле. Сярод удзельнікаў "круглага стала" - Рыгор Барадулін, Карляс Шэрман, Андрэй Хадановіч, Чэслаў Сэнюх, Уладзімер Конан, Лявон Баршчэўскі, Лявон Юрэвіч.

Смоляр Г. Менскае гета: Барацьба савецкіх габраяў-партызанаў супраць нацыстаў / Пер. з анг. М.Гілевіча. - Менск: Тэхналёгія, 2002. - 182 с.

Кніга цікавая найперш тым, што яе аўтар сам прайшоў празь нямецкае гета ды стаўся адным зь нямногіх, хто ацалеў у пекле генацыду. Выданьне спалучае ў сабе рысы грунтоўнага манаграфічнага дасьледаваньня ды асабістых успамінаў.

Сьцяцко П. Культура мовы. - Менск: Тэхналёгія, 2002. - 444 с.

Выданьне гэтае - найбольш аўтарытэтнае з усяго, што было створана за апошнія гады ў галіне культуры маўленьня. Аналізуючы сучасную моўную практыку ды арыентуючыся на клясычныя нормы беларускай мовы, аўтар абгрунтавана даводзіць, што па-беларуску варта казаць "сумоўе", а не "субяседаваньне", "вусякі", а не "насякомыя", "саманавучальнік", а не "самавучыцель". У кнізе разгледжана ды "выпрабавана на беларускасьць" болей за тысячу моўных адзінак. Пад аўтарскую крытыку падпадае ня толькі калькаваная лексыка, але й небеларускія сынтаксычныя канструкцыі кшталту "паход за славай", "догляд за жывёламі", "падзарабляць на баку". Павал Сьцяцко ўзяў за мэту "ачышчэньне савецкага варыянту беларускай літаратурнай мовы ад беспадстаўных пазычаньняў і штучных структураў" ды стварыў грунтоўны дапаможнік-даведнік для тых, хто насамрэч імкнецца падвысіць якасьць сваёй мовы. У "Акадэмкнізе" гэтае выданьне каштуе каля 5 тыс. рублёў.

Верш на Свабоду / Радыё Свабодная Эўропа; Рэд. В.Аксак. - Вільня: Радыё Свабода, 2002. - 464 с. - (Бібліятэка Свабоды ХХІ ст.).

"Верш на Свабоду", праект Беларускай службы радыё "Свабода", сабраў 365 твораў вядомых і невядомых аўтараў з самых розных куткоў Беларусі. Усе творы прысьвечаныя адвечнай каханцы вандроўнікаў, мастакоў ды ваяроў - Свабодзе.

Менск незнаёмы: 1920-40: Фотаальбом / Аўтар-уклад. І.Куркоў. - Менск: Ураджай, 2002. - 240 с.

Унікальны гістарычна-дакумэнтальны альбом дазваляе зрабіць фотападарожжа па менскіх вуліцах, аблічча якіх сёньня незваротна зьмянілася. З сучаснага гледзішча Менск часоў НЭПу, першых пяцігодак ды індустрыялізацыі - гэта горад сапраўднае экзотыкі. Тутака і парады фізкультурнікаў, і першамайскія дэманстрацыі, і "саюзнага маштабу" новабудоўлі, і ўсюдыісная "клясавая барацьба". Альбом зьмяшчае матэрыялы "Спадарожніка па Менску" - рарытэтнага інфармацыйнага выданьня 1930 г., якое ніколі раней не перавыдавалася й на сёньня вядомае ў адзінкавых асобніках. Альбом каштуе блізу 10 тыс. рублёў, і прыдбаць яго можна ў менскіх кнігарнях "Сьветач", "Веды", "Акадэмкніга", "Цэнтральная".

Язэп Драздовіч: Альбом-манаграфія / Уклад. М.Купава. - Менск: Беллітфонд, 2002. - 180 с. - (Мастакі Беларусі).

Гэты шыкоўны альбом - самае поўнае выданьне творчае спадчыны Язэпа Драздовіча - "вечнага вандроўніка" па таямнічых іншаплянэтных прасторах. У сядзібе ТБМ кніга каштуе 28 тыс.

210 гадоў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай: Гісторыя. Права. Традыцыі: Матэрыялы міжнар. навук. канфэрэнцыі, Менск, 27 красавіка 2001 г. / БДУ; Рэд.-уклад. К.Казак, М.Часноўскі. - Менск, 2002. - 134 с.

Зборнік зьмяшчае ня толькі навуковыя артыкулы па тэме канфэрэнцыі, але й уласна тэкст Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. Праўда, у арыгінале - па-польску. Пытайцеся ў "Акадэмкнізе".

Тацяна Вабішчэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі82

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць15

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі82

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць