Архіў

новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

Анталёгія беларускага санэту... Запруднік Я. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946–1954 г. ... Некрашэвіч-Кароткая Ж. Нясьвіская Мэльпамэна: Драматургія Францішкі Ўршулі Радзівіл... Сыс А. Сыс: Вершы...

Анталёгія беларускага санэту / Укл. і аўтар прадм. Я.Хвалей. – Менск: Ураджай, 2002. – 394 с.

“Адзін беззаганны санэт варты цэлай паэмы”, – пісаў у свой час Буалё. Беларускія аўтары таксама не абмінулі ўвагаю гэты клясычны для эўрапейскай паэзіі жанр. У “Анталёгіі” нашага “калгаснага” выдавецтва (сьветлая яму памяць) сабраныя санэты нашых аўтараў, пачынаючы ад Купалы. Ёсьць там творы Багдановічавага наступніка Алеся Салаўя, санэты сучасных творцаў – Сільновай, Рублеўскай, Дранька-Майсюка. Асобны раздзел “Анталёгіі” складаюць вянкі санэтаў. Прадаецца кніга ў большасьці менскіх кнігарняў, цана – 4500 рублёў.

Вішнёў З. Трап для сусьлікаў, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў: Раман без парахода і самалёта. – Менск: Логвінаў, 2002. – 152 с. (Schmerzwerk)

Знайсьці раман можна на кніжных выставах у ТБМ і БНФ, у кнігарнях “Акадэмкніга”, “Падпісныя выданьні” ці замовіць праз “Кнігі – поштай”. Наклад абмежаваны.

Некрашэвіч-Кароткая Ж. Нясьвіская Мэльпамэна: Драматургія Францішкі Ўршулі Радзівіл. – Менск: ЭГУ, Прапілеі, 2002. – 212 с.: іл.

Княгіня Ўршуля Радзівіл вядомая як стваральніца арыгінальных камэдыяў, трагедыяў й опэры. Выдатна знаёмая з набыткамі эўрапейскай літаратуры, яна скарыстоўвала ў сваіх творах найлепшыя традыцыі заходніх аўтараў, у тым ліку й Мальера. Новыя факты з жыцьця пачынальніцы беларускай драматургіі, аналіз яе творчай спадчыны, а таксама гісторыя нясьвіскага прыдворнага тэатру зьмешчаныя ў манаграфіі, надрукаванай Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам. У “Акадэмкнізе” выданьне каштуе каля 7 тыс. рублёў, наклад – 300 асобнікаў.

Сыс А. Сыс: Вершы. – Менск: Мастацкая літаратура, 2002. – 159 с.: іл.

Паэт, імя якога ўжо ўвайшло ў легенду, выдаў новую кнігу. У яе ўвайшлі творы апошніх гадоў, а таксама вершы з папярэдніх зборнікаў – “Пан лес”, “Агмень”. Сыс усё яшчэ “ня попел і ня прысак”. Шукайце ў “Цэнтральнай” ды “Сьветачы”, наклад – усяго 200 асобнікаў, зь іх большая частка паляцела ў ЗША, дзе жыве фундатарка выданьня.

Тацяна Вабішчэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць