БЕЛ Ł РУС

У Брэсце затрымалі людзей, якія стаялі на вуліцы з чыстымі аркушамі

1.05.2017 / 15:06

Усіх людзей, якія трымалі чыстыя аркушы паперы затрымалі міліцыянты. Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь» у Берасьці, яе анансавала абласная ініцыятыва «Свае людзі».

Затрыманыя прынамсі чатыры чалавекі. Сярод іх Інга Абрамава, імёны трох пакуль невядомыя. Актывісты не выкрыквалі ніякіх лёзунгаў, проста стаялі і трымалі чыстыя аркушы паперы.

Перад акцыяй у Берасьці быў затрыманы адзін зь яе ініцыятараў Аляксандар Кабанаў, а таксама, блогер, журналіст Зьміцер Гарбуноў.

У Баранавічах тым часам міліцыя затрымала аднаго актывіста з чыстым лістом паперы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула